Грамадства55

А. Лукашэнка: Стварэньню АЭС няма альтэрнатывы

Аляксандар Лукашэнка даручыў не зацягваць працэс выбару пляцоўкі для будаўніцтва АЭС.

Стварэнне ўласнай АЭС з’яўляецца безальтэрнатыўным варыянтам гарантыі нацыянальнай бяспекі Беларусі. Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытанню правядзення падрыхтоўчых работ па будаўніцтву АЭС.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рашэнне аб будаўніцтве беларускай атамнай электрастанцыі прадыктавана не палітычнымі амбіцыямі, а неабходнасцю забяспечыць энергетычную бяспеку краіны ва ўмовах вычарпання сусветных запасаў газу і нафты, перабояў з пастаўкамі і ўсё большых цэн на энергарэсурсы.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што сёння энергетыка з чыста эканамічнага пытання ператварылася ў палітычнае — «у фактар, які вызначае асновы ўзаемаадносін паміж дзяржавамі і цэлымі дзяржаўнымі аб’яднаннямі».

«Краіны Захаду ўжо абмяркоўваюць неабходнасць увядзення дадатковага рэжыму кантролю за здзелкамі з энергетычнымі аб’ектамі з мэтай атрымання магчымасці блакіраваць іх, калі яны пагражаюць энергетычнай бяспецы. Бясспрэчнай з’яўляецца тэндэнцыя ўзмацнення ўжо ў аглядным будучым энергетычных супярэчнасцей у глабальным маштабе. Чалавецтва сутыкнецца з новымі выклікамі і пагрозамі», — сказаў прэзідэнт.

Гэтыя абставіны, падкрэсліў ён, з усёй відавочнасцю пацвярджаюць правільнасць рашэння аб неадкладнай распрацоўцы сістэмы мер, накіраваных на дасягненне энергетычный бяспекі, у тым ліку і аб узвядзенні ў Беларусі ўласнай атамнай электрастанцыі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек21

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць