Актывісты Аўтамайдану вызначыліся з лідарам супраціву, якога патрабавалі назваць са сцэны Майдану падчас Народнага веча супраць дыктатуры 19 студзеня.
Гэтым лідарам з'яўляецца Віталь Клічко, паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай на старонку Аўтамайдану ў Фэйсбуку.
«У самы цяжкі і небяспечны час для народа Украіны толькі адзін лідар быў з людзьмі на першай лініі фронту! Гэта Віталь Клічко!
Сапраўдныя дзеянні ў неабходны момант каштуюць значна больш, чым размовы, планы і стратэгіі. Аўтамайдан вызначыўся з адзіным лідарам супраціву і гатовы падтрымліваць яго ў барацьбе з беззаконнем, што пранізала ўсе галіны ўлады, у барацьбе за ўсталяванне прававой Дзяржавы з чалавечымі каштоўнасцямі.
З сённяшняга дня для нас Віталь Клічко — лідар супраціву», — гаворыцца ў паведамленні.
Каментары