За будаўніцтва шматкватэрных дамоў на ўчастках для катэджаў завялі крымінальную справу
Генеральная пракуратура Беларусі выявіла незаконную схему будаўніцтва каля 50 шматкватэрных дамоў у Першамайскім раёне Мінска.
Гэтыя шасцікватэрныя дамы, якія маюць па два пад’езды, з’явіліся ў раёне Севастопальскага парку сталіцы.
Пра гэта расказаў старшы пракурор аддзела генпракуратуры Артур Петрасян.
Крымінальная справа заведзеная за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у дачыненні да ўладальніка пакуль толькі аднаго дома.
Паводле Петрасяна, дамы з дарагімі кватэрамі будаваліся на ўчастку, які быў прызначаны згодна з генпланам, падпісаным кіраўніком Беларусі, пад катэджавую забудову.
Такія схемы незаконнага будаўніцтва жылога фонду выкарыстоўваліся і ў іншых адміністрацыйных раёнах Мінска.
Каментары