Прычына — кепскія ўмовы надвор'я.

Велакарнавал «Viva, Ровар!», які меўся прайсці раніцай 30 мая на праспекце Пераможцаў у Мінску, і канцэрт фестывалю «Настрой — лета» пераносяцца на наступны тыдзень. Пра новую дату будзе паведамлена дадаткова, паведаміў Мінгарвыканкам.
Арганізатары зазначаюць, што хочуць, каб як мага больш мінчан і гасцей сталіцы маглі стаць удзельнікамі грандыёзнага фестывалю. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я (па інфармацыі МНС у другой палове дня чакаюцца дажджы, навальніцы і моцны парывісты вецер) прынята рашэнне аб пераносе мерапрыемстваў.
Дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы «Першы Ровар» на пляцоўцы каля Палаца спорту адбудуцца заўтра ў першай палове дня (пачатак у 11:30).
Таксама ў суботу з 14:00 адмяняюцца ўсе мерапрыемствы летняга музычна-турыстычнага сезона па горадзе.
Каментары
п.с. представляю НОРМАЛЬНУЮ страну и ее столицу. Туристов десятки тыщ (если не сотни). приехали на какое нибудь мероприятие и тут.... Ментам захотелось ПАРАДКУ....