Губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачароў паведаміў, што ўначы рэгіён падвергнуўся масіраванай атацы ўкраінскіх беспілотнікаў.

У тым ліку быў атакаваны шматкватэрны жылы дом на вуліцы Вяршыніна. Паводле слоў губернатара, на балконах выбітыя шыбы, пацярпелых і пажару няма.
У выніку атакі дронаў загарэўся валгаградскі НПЗ «Лукойла», піша Astra. Гэта, паводле падлікаў выдання, ужо як мінімум дзясятая атака на завод з пачатку вайны.
Каментары