Грамадства1414

«Настаўнікі стогнуць, але прымалёўваюць неабходныя лічбы на выбарах»

АГП зладзіла прэс-канферэнцыю па праблемах адукацыі.

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў на прэс-канферэнцыі ў сераду, што вырашэнне праблем сучаснай беларускай адукацыі з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці партыі.
«Для выхаду з тупіка патрэбна змена ўсёй сістэмы, патрэбны сумленныя выбары, парламент, які сапраўды працуе. Патрэбны ўдзел бізнэсу ў пераарыентацыі адукацыі на сапраўдныя патрэбы. Тады будзе існаваць эфектыўны кантроль за галіною адукацыі і яе якасцю», — сказаў Лябедзька.
АГП заклікае развіваць акадэмічныя і агульнаграмадзянскія свабоды, прыняць неабходныя захады для далучэння Беларусі да Балонскага працэсу, намагацца павысіць сацыяльны статус настаўнікаў у грамадстве, абмежаваць працоўную нагрузку настаўнікаў і пазбавіць іх сацыяльна-выхаваўчай працы — дзеля гэтага прапануецца ўвесці інстытут педагогаў-выхавальнікаў.
Рэальныя ж крокі, запланаваныя АГП, больш сціплыя. «У АГП існуе добрая экспертная база ў пытаннях адукацыі.

Неўзабаве выйдзе спецнумар газеты "Голас розуму", цалкам прысвечаны праблемам беларускай адукацыйнай сістэмы. З ім мы пойдзем у школы, да настаўнікаў. У мяне на руках пастанова аб спыненні адміністратыўнай справы супрацы мяне за распаўсюд газеты ля прахадной "Белшыны", таму, спадзяюся, з юрыдычнага пункту гледжання праблем у нас быць не павінна.

Што будзе па факце — паглядзім, — кажа Лябедзька. — Таксама мы збіраемся супрацоўнічаць з Грамадскім Балонскім камітэтам, а нашае моладзевае адгалінванне "Маладыя дэмакраты" будуць працаваць са студэнцтвам. Мы б вельмі хацелі, каб у кожным ВНУ з’явіліся актывісты».

Спікер АГП па пытаннях адукацыі і былы прарэктрар БДУ Анатоль Паўлаў назваў «другім Чарнобылем» і «духоўным тупіком» вынікі сёлетняй уступнай кампаніі,

па выніках якой 36% абітурыентаў не набралі мінімальнага балу па матэматыцы і фізіцы.
«У Беларусі існавала моцная сістэма адукацыі, але цяпер яна знахозіцца ў глыбокім крызісе. І цягнецца ён ужо не адзін дзясятак гадоў. Гэта ў многім вынік астаткавага прынцыпу фінансавання сферы адукацыі, калі прыярытэт аддаецца сілавым структурам і чыноўнікам», — сказаў Паўлаў.


На думку Паўлава, рэзкае павелічэнне бюджэта адукацыі можа даць вынік: спыніць адток кадраў і вярнуць у адукацыю высокакласных спецыялістаў.


«Калі казаць пра захады, якія дэмсілы могуць рабіць у сённяшняй сітуацыі, гэта, па-першае, праца з настаўнікамі. Гэта тыя людзі, якія цяпер стогнуць, але ў той самы час прымалёўваюць неабходныя лічбы на выбарах, — адзначыў Паўлаў, маючы на ўвазе, што выбарчыя камісіі складаюцца ў асноўным з працаўнікоў сферы адукацыі. — Калі яны салідарызуюцца і не будуць удзельнічаць у фальсіфікацыях, сітуацыя мае шанец палепшыцца».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек21

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць