1 жніўня ў сярэднім на 9% павялічыцца кошт праезду ў міжгародніх аўтобусах рэгулярных зносін, якія належаць дзяржпрадпрыемству «Мінсктранс».
Тарыф за адзін кіламетр на звычайных маршрутах складзе: у аўтобусах агульнага тыпу — 420 рублёў, аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 432 рублі, на хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу — 544 рублі, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 564 рублі, на дадатковых рэйсах у аўтобусах агульнага тыпу — 566 рублёў; у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 584 рублі, на экспрэсных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу — 630 рублёў, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 650 рублёў.
Тарыфы на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах за адзін кіламетр праезду ўстанаўліваюцца асобна для наступных маршрутаў: «Мінск — Гродна» цераз Баранавічы і «Мінск — Слонім» цераз Баранавічы 358 рублёў; «Мінск — Магілёў» — 384 рублі; «Мінск — Мацькаўцы», «Мінск — Пасадзец», «Мінск — Раванічы», «Мінск — Трабы» — 462 рубля; «Мінск — Пінск» цераз Клецк — 440 рублёў; «Мінск — Пінск» цераз Баранавічы — 300 рублёў.
Права на праезд па гэтым тарыфе даецца на падставе пасведчання аб нараджэнні (дакумента, які сведчыць асобу) ці дакумента, што сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім ёсць адзнака пра дзяцей.Тарыфы на перавозку дзяцей ад 5 да 10 гадоў у рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах устанаўліваюцца ў памеры 50% ад кошту. Скідка не распаўсюджваецца на маршруты, якім прысвоены нумар са знакам «К», якія не адносяцца да перавозак транспартам агульнага карыстання.
Каментары