Эканоміка1010

Галоўны крэдытор Беларусі паслаў папярэджанне, патрабуе абмежавання заробкаў

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) засцерагае, што інфляцыя можа вырасці да 30%, а эканоміку чакае чарговы крызіс.

ЕАБР кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Менавіта Антыкрызісны фонд з’яўляецца галоўным крэдыторам Беларусі ў 2011–2013 гадах. Калі б не крэдыты фонду, золатавалютныя запасы краіны ўпалі б.

Эксперты ЕАБР рэкамендавалі беларускім уладам зрабіць неадкладныя захады для абмежавання ўнутранага попыту. Гэта значыць, абмежаваць рост даходаў насельніцтва і крэдыты для прадпрыемстваў. Калі гэтага не будзе зроблена, эканоміку чакаюць новыя катаклізмы, мяркуюць у ЕАБР. У прыватнасці, пішуць эксперты, інфляцыя можа падскочыць да 30%, а фінансавая сістэма зноў разбалансуецца.

Рэкамендацыі ЕАБР выкліканыя кардынальным пагаршэннем рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу Беларусі ў чацвёртым квартале 2012 года — да мінус 11,1% ВУП, нягледзячы на зніжэнне цэнаў на расійскія энергарэсурсы. Тым часам дэфіцыт рахунку бягучых аперацый па выніках першага квартала 2013 года склаў ужо мінус $ 2,4 млрд, або 17,1% ад ВУП. Гэтыя лічбы абнародаваў учора Нацбанк Беларусі.

Дэфіцыт бягучага рахунку азначае, што краіна больш выплачвае, чым атрымлівае даходаў. Рэзкае пагаршэнне мае дзве прычыны. З аднаго боку, Расія прыкрыла магчымасці рээкспарту нафты пад выглядам растваральнікаў. Масква назвала такую схему кантрабандай. Па-другое, непрадуманае ўваходжанне Беларусі ў Мытны саюз стала ўдарам па беларускай прамысловасці.

Сёння Мінэканомікі канстатавала стагнацыю ў прамысловасці ў краіне. Рэзка выраслі складскія запасы.

Мінэканомікі тлумачыць статыстычны рост ВУП выключна стымуляваннем ўнутранага попыту: ростам рознічнага тавараабароту і інвестыцый у асноўны капітал.

У справаздачы ЕАБР гаворыцца, што «доўгатэрміновы ўстойлівы рост эканомікі Беларусі магчымы толькі пры ўмове правядзення структурных рэформаў, накіраваных на змяншэнне ролі дзяржавы ў кіраванні эканомікай і паляпшэнне дзелавога асяроддзя».

У ЕАБР рэй вядзе Расія, і Масква выкарыстоўвае яго як інструмент для ажыццяўлення сваіх інтарэсаў. У прыватнасці, крэдытная праграма для Беларусі была абумоўленая правядзеннем прыватызацыі ў краіне. Менавіта дзеля гэтага быў прададзены «Белтрансгаз». Расійскі капітал таксама мае планы на «Беларуськалій», нафтазаводы, «Гродна-Азот» і МАЗ.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль4

У Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу»1

Мелоні: Захад павінен патрабаваць крокі наперад ад Пуціна, а не ісці яму насустрач4

У Гродне знайшлі маленькую дзяўчынку, якая не ведае дзе жыве5

Падлеткам дазволілі працаваць трактарыстамі на вёсцы4

У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай2

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць