Грамадства77

Мінскія выпускнікі на апошнім званку танцавалі рок-н-рол

Сучасныя «апошні званкі» ў школах шмат у каго выклікаюць уражанне дэжавю. Традыцыйны сцэнар: урачысты выступ дырэктаркі, затым — па чарзе — слова бяруць прадстаўнікі настаўніцкага калектыву, бацькоў і вучняў.

Затым — «мімімішнае» чытанне вершыкаў першаклашкамі. Нарэшце, абавязковы элемент, дзяўчынка са званочкам у руках на плячох у рослага выпускніка абыходзіць школьны двор.

Усё гэта разбаўляецца выступамі мясцовых зорак самадзейнасці. Непазбежна прагучыць штосьці з савецкай класікі, кшталту «Есть только миг», і хтосьці з прысутных змахне слязу.

Адметнасць нашых часоў — вялікая колькасць фота і відэатэхнікі на «апошніх званках», у тым ліку прафесійнай. А таксама — поўная адсутнасць беларускай мовы (калі толькі гэта не беларуская гімназія).

Ані ў выступах, ані ў песнях ці на стужачках «выпускнік-2013» — ні слова па-беларуску.

«Наша Ніва» наведала свята апошняга званка ў гімназіі № 2 г. Мінска ва Уруччы. Пафаснасць мерапрыемства выпускнікі разбавілі нечаканым рок-н-ролам:

«А зараз класы адпраўляюцца на тэматычныя экскурсіі па культурна-гістрычных мясцінах!» На гэтым урачысты апошні званок у гімназіі завяршыўся.

Удачы, выпускнікі!

Каментары7

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску83

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк18

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску83

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць