Грамадства2323

Міхалевіч стаў доктарам

У пятніцу, 10 мая, палітык, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 г. Алесь Міхалевіч абараніў у Варшаве доктарскую дысертацыю. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Абараніў доктарскую дысертацыю. Тэма — „Партыі і палітычныя рухі ў посткамуністычнай трансфармацыі. Прыклад Беларусі і Украіны 1989–1996“. Аналізаваў практычна ўсе посткамуністычныя краіны, з асаблівай увагай на Беларусь і Украіну. Абарона доўжылася дзве гадзіны і адбывалася ў памяшканні Collegium Civitas, на 12 паверсе Палаца культуры і навукі ў Варшаве. За наданне мне вучонага звання доктара навук камісія прагаласавала адзінагалосна. Сёння, у пятніцу, ж навуковая рада Інстытута палітычных даследванняў ПАН павінна зацвердзіць мяне ў званні доктара навук», — напісаў ён.

Алесь Міхалевіч быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 г. У ноч на 20 снежня 2010 г. арыштаваны, праходзіў як падазраваны па справе аб "масавых беспарадках". У лютым 2011 г. быў выпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Правёў прэс-канферэнцыю, на якой заявіў аб катаваннях у СІЗА КДБ.

Праз некалькі дзён тайна выехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

Памёр Уладзімір Куліковіч4

«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака2

У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака

На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне5

Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць