Улада1717

Пасол Сурыкаў: Расія можа выдаць крэдыт Беларусі, калі ён пойдзе на інтэграцыйныя праекты

Крэдытныя рэсурсы могуць быць выдзелены Беларусі на мадэрнізацыю інтэграцыйных праектаў. Такую думку ў інтэрв’ю БелаПАН выказаў пасол Расійскай Федэрацыі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў, каментуючы зварот беларускіх уладаў з просьбай выдзеліць крэдыт на 2 млрд. даляраў.

«Расійскі бок, вядома, разгледзіць пытанне выдзялення рэсурсаў Беларусі, калі гэта пойдзе на мадэрнізацыю інтэграцыйных праектаў, прапанаваных Беларуссю. Вось на гэтыя праекты можна знайсці грошы, а проста так атрымаць іх будзе цяжэй», — зазначыў Сурыкаў.

Пры гэтым ён удакладніў, што варыянты давання крэдыту Беларусі могуць быць рознымі.
«Якім чынам можа быць выдзелены гэты крэдыт — на міждзяржаўным узроўні ці па лініі банкаў — гэта іншае пытанне. Але рэсурсы могуць быць выдзелены для мадэрнізацыі таго бізнесу, які мае на мэце ўзаемавыгадны ўдзел і беларускіх, і расійскіх прадпрыемстваў», — мяркуе дыпламат.

Паводле слоў Сурыкова, сумесныя праекты, на якія можа быць выдзелены крэдыт, расійскі бок ужо ўхваліў.

«Праекты, пра якія ідзе размова, на слыху, у іх ліку — стварэнне сумеснага прадпрыемства на базе МАЗа і КАМАЗа, разглядаюцца таксама праекты з удзелам Мінскага завода колавых цягачоў, «Гродна Азота», «Інтэграла».
Прадстаўнікі расійскага ўрада з гэтымі праектамі азнаёміліся, пагадзіліся, і рух ідзе. Праўда, не заўсёды сыходзімся ў пунктах гледжання, як гэтыя праекты рэалізаваць», — сказаў Сурыкаў.

«Калі мы разглядаем сёння магчымасць выдзялення крэдытных рэсурсаў Беларусі, мы глядзім перш за ўсё на гэтыя праекты», — удакладніў пасол.

У канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі паведаміў, што Масква гатова выдзеліць Беларусі крэдыт на мадэрнізацыю канкрэтных прадпрыемстваў і прапанавала беларускаму боку сфарміраваць такі спіс.

Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова ў пачатку красавіка заявіла журналістам, што расійскі крэдыт на 2 млрд. долараў ЗША ў выпадку яго выдзялення будзе накіраваны на мадэрнізацыю беларускай эканомікі, а не на папаўненне золатавалютных рэзерваў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным9

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга

«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана4

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць24

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III2

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі1

Жлобінскі «Металург» незвычайна адсвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі1

СК пацвердзіў смерць 18‑гадовага хлопца на стадыёне ў Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным9

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць