Улада

Лідара віцебскага аддзялення Партыі БНФ вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў абвінавачваецца на падставе артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі).
З адпаведным адміністрацыйным пратаколам ён азнаёміўся 24 красавіка ў Кастрычніцкім РУУС Віцебска.

Як паведаміў Аўтухоў БелаПАН, 22 сакавіка ён і яго таварыш па партыі Канстанцін Смолікаў былі затрыманы праваахоўнымі органамі ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Эвіком» падчас раздачы наведвальнікам партыйнага бюлетэня «Магістрат». Асобнікі бюлетэня былі канфіскаваны.

«Міліцыянеры не сталі пералічваць колькасць канфіскаваных асобнікаў, а спыталі нас, колькі іх. Мы адказалі, што не ведаем. Пазней у пратакол запісалі 1.080, хаця ў друкарні я замаўляў усяго 295 асобнікаў, а мы ж яшчэ тое-сёе раздалі», — заўважыў Аўтухоў.

Пазней суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў актывістаў Партыі БНФ вінаватымі ў парушэнні закона аб СМІ за тое, што ў бюлетэнях утрымліваўся заклік прыходзіць на не санкцыянаваны ўладамі мітынг 25 сакавіка з нагоды Дня Волі.
Абодва партыйцы былі асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Пры гэтым згодна з рашэннем суда наклад «Магістрата» павінны былі знішчыць.

Аднак, як высветлілася, асобнікі бюлетэня цэлыя, а міліцыянеры, паводле слоў Аўтухова, нібыта знайшлі перавышэнне дапушчальнага накладу для незарэгістраванага друкаванага матэрыялу.
Згодна з законам аб СМІ, рэгістрацыі падлягаюць выданні, наклад якіх большы за 299 асобнікаў.

Лідар абласной арганізацыі Партыі БНФ паведаміў, што дата судовага пасяджэння пакуль не прызначана, у суд яго выклікаюць позвай. Калі правапарушэнне будзе даказана, Аўтухову пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь (2—5 млн. рублёў). Чараду адміністрацыйных працэсаў партыйны актывіст разглядае як «націск на апазіцыю, перашкоды да таго, каб расказваць людзям праўду».

Каментары

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць