Аўто11

Традыцыі нямецкіх аўтахаўсаў у Беларусі

Традыцыйна ў красавіку-маі прыкметна ўзрастае попыт на аўтамабілі з прабегам.

Будучыя аўтаўладальнікі накіроўваюцца на сайты аб’яваў аб продажы, на рынкі, праводзячы бясконцыя гадзіны і дні ў пошуках надзейнага аўтамабіля.

Але нямногія ведаюць, што існуюць праграмы продажу аўтамабіляў з прабегам, кантраляваныя заводам-вытворцам.

Да іх адносіцца праграма Volkswagen Das WeltAuto, якая запрацавала ў шэрагу сталічных дылераў з кастрычніка 2012 года.

Асноўныя патрабаванні, якія выстаўляюцца да аўтамабіляў у рамках праграмы DasWeltAuto:

  • правераная гісторыя эксплуатацыі,
  • наяўнасць сэрвіснай кнігі, запоўненай у адпаведнасці са стандартамі Volkswagen,
  • узрост да 5 гадоў,
  • прабег да 150 000 кіламетраў.

Перад выстаўленнем на продаж усе аўтамабілі праходзяць дбайную праверку тэхнічнага стану, і наяўныя няспраўнасці пры неабходнасці ліквідуюцца. Да бясспрэчных плюсаў гэтай праграмы можна аднесці тое, што пакупнік можа правесці паўнавартасны тэст-драйв любога ўпадабанага аўтамабіля. Таксама ў рамках праграмы Das WeltAuto можна скарыстацца і паслугай trade-in, здаўшы ў залік свой стары аўтамабіль.

Немалаважны плюс гэтай праграмы — двухгадовая гарантыя на ўсе прададзеныя аўтамабілі.

На дадзены момант праграма DasWeltAuto даступная ў двух сталічных дылераў — «Атлант-М Уручча» і «Атлант-М Сухарава».

У якасці яскравага прыкладу праграмы Das WeltAuto можна прывесці аўтамабіль Volkswagen Crafter 35 2011 года, пераабсталяваны ў пасажырскі мікрааўтобус з 13 пасажырскімі сядзеннямі + месца кіроўцы.

Дадзены ўзор праграмы Das WeltAuto абсталяваны рухавіком 2,5 л магутнасцю 109 к.с. і аўтаматычнай каробкай перадач Shiftmatic. У камплектацыю аўтамабіля ўключаныя:

  • круіз-кантроль,
  • аўтаматычны тахограф,
  • парк-пілот спераду і ззаду,
  • супрацьтуманныя фары.

Пакет даабсталявання ўключае:

  • 11 камфортных сядзенняў з рэгуляваннем вугла нахілу спінкі, з сістэмай зруху ўбок і падлакотнікамі,
  • шума-, вібра-, цеплаізаляцыя пасажырскага салона,
  • узмоцненую падлогу,
  • пакрыццё падлогі, якое змяншае слізганне,
  • святлодыёднае асвятленне пасажырскага салона і святлодыёднае падсвятленне подыума,
  • кандыцыянер у пасажырскім салоне,
  • шторкі на вокнах,
  • перацяжка сядзенняў у кабіне кіроўцы ў тон сядзенням салона.

Згодна з прайс-лістом, сярэднярынкавая цана такога даабсталяванага аўтамабіля складае 65 000 USD. Па праграме Das WeltAuto гэты мікрааўтобус, дарэчы, з мінімальным прабегам (да 100 км), прапануецца за 40 000 USD.

Пры гэтым пакупнік атрымлівае цалкам правераны аўтамабіль, на які распаўсюджваецца завадская гарантыя Volkswagen 2+1 (2 гады без абмежавання прабегу і трэці год з абмежаваннем прабегу да 250 000 км), а таксама 3 гады гарантыі на лакафарбавае пакрыццё і 2 гады на пераабсталяванне. Пры наяўнасці такіх прапановаў праграма Das WeltAuto мае ўсе шанцы на поспех у аўтаўладальнікаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць18

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла19

Беларусцы пагражае дэпартацыя з Польшчы. А пачалося з таго, што яна паскардзілася ў паліцыю на хатні гвалт1

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам20

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка3

«Дачка тры месяцы ела пад коўдрай». Беларуская керамістка расказвае пра тое, як нанова пачала жыццё ў Літве6

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць18

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць