Афіша22

Гуканне вясны ў Вязынцы — субота, 23 сакавіка

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства разам з Дзяржаўным літаратурным музеем Я. Купалы зноў запрашаюць на Гуканне вясны ў Вязынку (Маладзечанскі раён).

У праграме: традыцыйныя сьпевы, веснавыя карагоды, гульні і танцы + невялікі кірмашык раместваў. У сьвяце бяруць удзел гурты Паўночная Сухадроўка, Княжыч, Варган, Горынь, Guda, Кудмень, Dainava, клуб традыцыйнага танца Sita, музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Яўген Барышнікаў.

Як заўсёды, бярыце стужкі на дрэвы, птушак з цеста, бліны і гарбатку ў тэрмасе, цёпла апранайцеся.

Для майстроў: у гэтым годзе вам неабходна будзе папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы http://vk.com/alaiza_annika фотаздымкі сваіх рэчаў. Тэма кірмаша - традыцыйныя рамёствы, птушкі, кветкі. У музея ёсьць некалькі сталоў - яны будуць для сяброў таварыства, для ўсіх астатніх - лавачкі, як ў мінулым годзе.

Для фатографаў: фатаграфаваць у нас можна, але не ў цэнтры карагода, калі ласка, а звонку. І не ўсе з нашых сяброў хочуць пазіраваць, таму калі ласка, не настойвайце. У твар з аб'ектывам таксама лепей не лезьці. Дзякуй.

Як дабрацца? Электрычка з Менску едзе ў 11:34, прыбывае ў Вязынку ў 12:25. Назад з Вязынкі можна зьехаць у 16:44, 17:43.

Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе купіць квіток:

дарослыя - 6000 руб,
дзеці - 3500 руб,
студэнты - 4000 руб

Даведкі па тэлефонах:

+375 29 2752771

+375 29 7780100

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць