Здарэнні44

Суд над Васільевым: супрацоўнікі КДБ і чорныя сумкі

Працягваецца працэс над экс-намеснікам мэра Мінска Ігарам Васільевым.

26 снежня ў судзе дапыталі сведкаў, што працавалі з Васільевым у Мінгарвыканкаме. Пытанні тычыліся заключэння дамовы з чэшскім інвестарам на будаўніцтва завода па перапрацоўцы смецця. Усё аднастайна. Цікавымі былі сведчанні тагачаснага памочніка чыноўніка Вадзіма Аскіркі наконт затрымання начальніка. Сам абвінавачаны расказаў пра гэта яшчэ падчас допытаў на папярэднім следстве: пратаколы зачытваліся ў першы дзень суда. А тут бачанне таго ж эпізоду прадставілася з іншага боку.

6 ліпеня 2012 Аскірка зайшоў у прыёмную (яго кабінет і Васільева маюць супольную прыёмную), калі адтуль выходзіў начальнік. Памочнік прайшоў у свой кабінет. Праз нейкі час ён пачуў галасы ў прыёмнай і выглянуў:

там стаялі людзі ў цывільным, нехта з іх забягаў у кабінет Васільева. На пытанне — «Хто вы?» — нічога не адказалі. Па словах Аскіркі, у двух чалавек у руках былі спартыўныя чорныя сумкі.

Але адзначае, што не бачыў, каб нешта з іх даставалі альбо нешта клалі ў іх. Бо не мог увесь час кантраляваць дзеянні тых людзей.

Ён сеў у сваім кабінеце. А калі вярнуўся Ігар Васільеў, людзі назваліся супрацоўнікамі КДБ і пачалі здымаць усё на камеру. Сказалі, што будзе праводзіцца «працэдура надгляду месца здарэння».

Аскірка разам з іншымі супрацоўнікамі, што былі ў прыёмнай у той час, службістамі і двума панятымі (маладыя людзі, якіх раней у гарвыканкаме ён не бачыў) прысутнічаў пры аглядзе. Па яго словах,

службісты адразу пачалі з шафы, адкуль і дасталі партфель. Пералічылі грошы: 25 пакункаў па сто купюр у кожным наміналам па $100.

Пры гэтым Васільеў тлумачыў, што грошы не ягоныя і не ведае, адкуль яны ўзяліся. Маўляў, яго ў кабінеце не было, а зайшоў туды разам з КДБістамі.

Цікавы момант, на якім спыніўся Аскірка, што

ў супрацоўнікаў КДБ быў свой ключ ад дзвярэй у прыёмную.

Па яго словах, дзверы ў яго пакой і кабінет начальніка ніколі не замыкаліся — толькі ў прыёмную. У камплекце было пяць ключоў. Па адным у яго, сакратаркі, прыбіральшчыцы, астатнія — у начальніка.

Праз некалькі гадзін пасля гэтага адбыўся ператрус у кабінеце Васільева.

Экс-намесніка кіраўніка Мінска вінавацяць у атрыманні хабару ад прадстаўніка чэшскай фірмы-інвестара. Але на судзе пакуль не гаварылася, што адбылося з тым чалавекам. З тлумачэнняў экс-чыноўніка стала ясна, што яго таксама затрымлівалі. І адвакат у іх спачатку быў адзін на двух.

Чытайце таксама:

Суд над намеснікам кіраўніка Мінска: «Праявіў слабасць і пагадзіўся на атрыманне грошай».

Ці выклічуць Ладуцьку ў суд на яго экс-намеснікам?

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма26

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры5

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць