Грамадства2020

Лукашэнка сказаў студэнтам, што скончыў тры ВНУ: «Дваццаць гадоў вучыўся»

На сустрэчы са студэнтамі БДУІР Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што скончыў тры ўніверсітэты. Аднак у біяграфіі на сайце афіцыйнага кіраўніка дзяржавы названы толькі два ВНУ. Дзе афіцыйны лідар атрымаў трэцюю вышэйшую адукацыю?

У пятніцу Лукашэнка сказаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, што дакладныя навукі — не яго канёк, і ён, напэўна, не змог бы вучыцца ў гэтай ВНУ. На рэпліку рэктара БДУІР Міхаіла Батуры аб тым, што кіраўніку дзяржавы б дапамаглі, Лукашэнка адказаў, што больш вучыцца ўжо не хоча:

«Я іх тры скончыў, мне ўжо хапіла. Дваццаць з лішнім гадоў вучыўся".

Згодна з біяграфіяй на афіцыйным інтэрнэт-партале president.gov.by, Аляксандр Лукашэнка скончыў дзве ВНУ: Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя Куляшова ў 1975 годзе па спецыяльнасці «гісторык» і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1985 годзе па спецыяльнасці «эканаміст».

«Салідарнасць» пацікавілася ў кіраўніка прэс-службы кіраўніка дзяржавы Паўла Лёгкага, дзе Аляксандр Лукашэнка атрымаў трэцюю вышэйшую адукацыю.

— Дэталяў не ведаю, — сказаў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта. — Трэба ўдакладніць. У савецкі час была яшчэ вышэйшая партыйная школа.
У бацькі на заводзе майстар пісаў: адна вышэйшая адукацыя. А дыплом аб заканчэнні вышэйшай партыйнай школы дома ляжаў.

— Можа быць, Аляксандр Лукашэнка пад трэцяй адукацыяй меў на ўвазе свой першы прэзідэнцкі тэрмін?
— выказала здагадку карэспандэнт.

— Не выключана, — адказаў Павел Лёгкі. — Прэзідэнт і раней казаў пра тое, колькі яму давялося вучыцца ў першыя гады.

Кіраўнік прэс-службы прапанаваў ператэлефанаваць яму пазней, а ён, у сваю чаргу, паспрабуе ўдакладніць, які трэці універсітэт скончыў Лукашэнка.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць