Грамадства22

Суд па справе Юрася Алейніка цягнуўся 7,5 гадзінаў

Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Оке Пэтэрсан дабыў на паседжаньні да канца, не пайшоўшы на афіцыйны прыём у пасольства ЗША з нагоды Дня незалежнасьці.

Пачатак судовага паседжаньня па справе адлічанага з Акадэміі кіраваньня Юрася Алейніка быў досыць нэрвовы. Судзьдзя Пракаповіч выдаліла з залі аднаго са сьведкаў з боку адлічанага студэнта за фатаграфаваньне без дазволу. Праваабаронцу Алену Танкачову падвяла яе ўсьмешка — у выніку яе таксама папрасілі за дзьверы. На судзе прысутнічала досыць народу. Ужо былы кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Оке Пэтэрсан, які сёньня а 5?й раніцы пакінуў Беларусь, заехаў у суд на паўгадзіны і застаўся да канца. Ён нават ахвяраваў фуршэтам у амэрыканскім пасольстве з нагоды нацыянальнага сьвята ЗША Дня незалежнасьці. Інтарэсы Юрася Алейніка прадстаўляла адвакатка Ларыса Атаманчук, а таксама прадстаўнік грамдзкасьці Алег Гулак. Яго ролю ў працэсе Юрась ацэньвае вельмі высока:

«Вынікі суду досыць прадказальныя, але сам факт, што ў судзе ў прысутнасьці сьведкаў даводзіцца нашая рацыя, паказваецца абсурд сёньняшняй сытуацыі — у гэтым заслуга найперш Гулака».

З боку студэнта былі прадстаўленыя пяць сведак. Акадэмія кіраваньня дэлегавала на суд намесьніцу дэкана па выхаваўчай працы Тацяну Печанёву. Па словах Ю. Алейніка, сьведчаньні апошняй былі вельмі блытанымі, аднак судзьдзя прыняла іх да ведама. У той жа час паказаньні сведкаў з боку былога студэнта Акадэміі па?большасьці адхіляліся. Судзьдзя не задаволіла хадайніцтва Алейніка наконт аналізу вучэбных журналаў. Нагадаем, што Ю. Алейнік настойвае, што ягонае адлічэньне сьведчыць пра дыскрымінацыю і парушэньне яго канстытуцыйных правоў. А каб давесьці факт дыскрымінацыі, на думку хлопца, суд павінен азнаёміцца з вучэбнымі журналамі ўсіх групаў 4?га курсу Акадэміі. Замест гэтага былі разгледжаныя некаторыя характарыстыкі адлічаных цягам апошніх сэмэстраў студэнтаў Акадэміі кіраваньня. У адказ на адхіленьне хадайніцтва пазоўнік заявіў пра адвод судзьдзі.

«Я лічу, што судзьдзя некампэтэнтная ў гэтым канкрэтным пытаньні і не прыкладае дастаткова высілкаў, каб разьвязаць сытуацыю», — патлумачыў гэты крок Алейнік.

Але судзьдзя адмовіла і ў гэтым ды прызначыла працяг справы на наступны дзень. Суд распачаўся а 9.30. Сёньня ж, магчыма, будзе вынесены і вырак. Наконт канчатковага рашэньня суду выдатнік акадэміі ня мае ілюзіяў, але й ад ранейшых рашэньняў не адмаўляецца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам6

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

На арбіце Зямлі сапраўдны сметнік: амаль кожны другі аб’ект у космасе ўжо ператварыўся ў смецце6

Былы дырэктар аэрадрома «Орша» знайшоўся ў набліжанага да Лукашэнкі бізнэсмена1

Каб Ахмадзінежад перахапіў уладу ў Іране, Ізраіль і ЗША знішчылі ахоўнікаў, якія трымалі яго пад хатнім арыштам2

Інфармацыю пра дрон, што заляцеў у Літву, перадаў Мінск3

Спрабуючы абысці канкурэнтаў, Google прэзентуе новую, больш танную мадэль штучнага інтэлекту1

УЕФА пажыццёва дыскваліфікаваў трэнера, які таемна здымаў у распранальні на відэа сваю жаночую каманду4

Беларусы за паўгода праз зноў адкрытыя пераходы Польшчы правезлі тавараў на $17 мільёнаў, і гэта толькі праз Tax Free5

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі15

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам6

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць