Аўто

З-за росту цэнаў на бензін продажы электрамабіляў у Еўропе выраслі на траціну

Паводле статыстыкі, якая ахоплівае 16 рынкаў Еўрапейскага саюза, на якія прыпадае больш за 80% продажаў аўтамабіляў, рэгістрацыя электракараў павялічылася на 34%. Але, як піша Reuters, пакуль незразумела, наколькі доўгатэрміновым будзе гэты трэнд. Бо продажы электрамабіляў растуць найперш з-за высокіх цэн на бензін і перабояў з яго пастаўкамі.

Попыт на электракары звязаны з тым, што цэны на нафту ў свеце выраслі ўдвая. А яе запасы ў краінах Еўропы і Азіі, паводле даных Міжнароднага энергетычнага агенцтва, не перавышаюць двухтыднёвага ўзроўню. Грамадзяне ЕС хочуць засцерагчы сябе ад магчымага «бязконнага» статусу і лішніх выдаткаў.

Пры гэтым статыстыка паказвае, што колькасць электрамабіляў расце не толькі ў Даніі і Нідэрландах, дзе яны і так даўно папулярныя, але і на такіх рынках, як Італія, дзе электратранспарт да гэтага часу развіваўся значна павольней.

Асабліва рэзкі рост продажаў электрамабіляў еўрапейскія дылеры пачалі адзначаць з красавіка, калі стала зразумела, што канфлікт у Персідскім заліве зацягнецца. Напрыклад, у брытанскай кампаніі Octopus Electric Vehicles паведамілі Reuters, што попыт на новыя электрамабілі вырас на 95%, а на патрыманыя электракары — увогуле на 160%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства3

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць