Грамадства

Зянон Пазьняк: Наша будучыня вырастае цяпер, на Цэнтральнай плошчы

Дарагія Беларусы! Дарагія землякі!

Гэта былі ня выбары, а нахабнае, у каторы раз, ашуканства народа.

Нельга дапускацца, каб нам плявалі ў твар. Нельга дазволіць, каб тапталі наш чалавечы гонар. Будучыня Беларусі наперадзе, а не ў калгаснай савецкай яме!

Наша будучыня вырастае цяпер, на Цэнтральнай плошчы Менска, дзе маладыя беларусы ахвяраваліся і стаяць за вольную Бацькаўшчыну, за справядлівасьць, за новыя выбары Беларускага Прэзыдэнта.

Часам перамога вызначаецца ня колькасьцю, а вытрымкай, дакладнасьцю і арганізаванасьцю. Менавіта гэтак у 1991 годзе нам, дэпутатам Апазыціі БНФ, якія складалі няпоўных 10 адсоткаў у Вярхоўным Савеце, але дзейнічалі рашуча, удалося, пры падтрымцы людзей на плошчы, спыніць дзейнасьць КПСС у Беларусі і вярнуць незалежнасьць Бацькаўшчыны.

Зьвяртаюся да ўсіх беларускіх людзей, у каго б’ецца сэрца за нашу Айчыну. Падымаймася! Падтрымаем нашу моладзь! Усе на плошчу! Хопіць паранойнага хамства! Хопіць афіцыйнага публічнага абзываньня людзей «дэбіламі», «падонкамі», «адмарозкамі»! Хопіць таптаньня нашай мовы, нашага сьвятога Сьцяга, нашага Францыска Скарыны ў гразь! Не павінны прымітыўныя групы грамадзтва кіраваць культурнай нацыяй.

Падымаймася! Зьвяртаюся да ўсіх сяброў адзінага Беларускага Народнага Фронту - на плошчу! Трэба згуртавацца ўсім, настае час; толькі разам адваюем будучыню і свабоду. Рашаючае слова павінен сказаць салідарны народ. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ падтрымлівае моладзь на плошчы і разам выходзіць на менскі брук.

Няхай лунае над намі «Магутны Божа»! Мусяць быць новыя выбары. Павінен быць беларускі прэзыдэнт. Была і будзе вольная Беларусь!

Зянон Пазьняк

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?14

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Моталі разбіліся двое падлеткаў на матацыкле5

Кампанію беларусаў у Польшчы аштрафавалі на $5,5 мільёна за кантрабанду ў Расію люксавых аўтамабіляў7

Навукоўцы высветлілі, што больш за грошы робіць людзей шчаслівымі5

«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў23

Пенсіянерка з Мастоў аддала махлярам 110 тысяч рублёў і ўласную машыну3

Ноччу ў Беларусі былі мінусы. Дзе было халадней?

У Польшчы прапанавалі жорсткі законапраект: грамадзянства — пасля 10 гадоў на сталым ДНЖ, дэпартацыя — за два правапарушэнні63

«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі1

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?14

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць