Архіў

Алесь Сярожкін. Сьведчу: палякаў расстрэльвалі пад Воршай

№ 20 (229), 14 траўня 2001 г.


Водгукі

 Сьведчу: палякаў расстрэльвалі пад Воршай

Артыкул Сямёна Букчына “Палякі дабіваюцца праўды” з пазамінулага нумару “НН” мне хацелася б дапоўніць наступнымі зьвесткамі. Я думаю, што Кабыляцкая гара — месца масавых расстрэлаў пад Воршай у даваенныя часы, стала апошнім прытулкам для многіх палякаў, закатаваных НКВД. Прывяду толькі вядомыя мне факты.

 

Падчас будаўніцтва чыгункі праз Кабыляцкую гару на пачатку 1980-х знайшлі дзьве вялікія магілы з парэшткамі людзей. Тыя нешматлікія сьведкі, што бачылі гэта, сьцьвярджаюць, што там былі пахаваныя вайскоўцы. У яме было шмат вайсковых скураных рамянёў і партупэяў. Гэты раён адразу ачапілі, і парэшткі зьбіралі вайскоўцы Ўнутраных войскаў, тады яшчэ СССР. Да гэтага часу ўлады імкнуцца любымі сродкамі схаваць праўду пра тое, хто ж быў пахаваны ў гэтых вялікіх супольных магілах. Можа там былі тыя польскія афіцэры, што працавалі ў Асінторфе. Бо гэта зусім побач.

У 1988 г. я даведаўся, што ў вёсцы Марцюхова Талачынскага раёну жыве стары, якога перад самай вайной мелі расстраляць на Кабылянскай гары, як ён казаў, разам з палякамі.

У той час я зрабіў памылку, распавёўшы пра гэтага цікавага старога шмат каму са свайго акружэньня. І калі я паспрабаваў сустрэцца і паразмаўляць з гэтым чалавекам, дык ён наадрэз адмовіўся са мной гутарыць, сказаўшы, што яму напомнілі пра тую падпіску аб маўчаньні, якую ён некалі даваў.

Гэтага старога не расстралялі тады толькі таму, што ён быў чыгуначнікам і раптоўна прыйшоў загад усіх чыгуначнікаў вызваліць.

Я думаю, што ў КДБ ёсьць зьвесткі пра большую частку тых людзей, якіх расстралялі на Кабыляцкай гары пад Воршай.

Алесь Сярожкін, Ворша


Каментары

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць