Архіў

Юры Сьвiрко. Дзесяць дзён незалежнасьцi

№ 31 (188), 31 ліпеня — 7 жніўня 2000 г.


 

ДЗЕСЯЦЬ ДЗЁН НЕЗАЛЕЖНАСЬЦI

 

Распачаць агляд усiх беларускiх дзён незалежнасьцi прыйдзецца зь першага дня календару — 1 студзеня 1919 году адбылося афiцыйнае абвяшчэньне пра ўтварэньне Сацыялiстычнае Савецкае Рэспублiкi Беларусь (ССРБ, якую толькi потым зрабiлi БССР). Гэты дзень, якi для большасьцi жыхароў Беларусi проста Новы год, i цяпер лiчаць галоўным сьвятам дзяржавы беларускiя камунiсты.

Але ўжо 2 лютага таго ж 1919 году можна таксама лiчыць пэўным днём незалежнасьцi, бо гэта дата склiканьня першага Усебеларускага зьезду саветаў, на якiм была прынятая першая канстытуцыя савецкае Беларусi i зацьверджаны яе герб. З прычыны нязручнасьцi навагодняе даты камунiсты могуць галоўную ўвагу надаць гэтаму другому дню незалежнасьцi.

На першы месяц вясны – сакавiк (папярэдняга 1918 году) – прыпадае галоўнае сьвята для ўсiх сьвядомых беларусаў сьвету – Дзень Волi, 25 сакавiка. У гэты дзень была абвешчаная незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублiкi. У сёньняшнiм Менску ды iншых буйных гарадох Беларусi пра яго не даюць забыцца масавыя апазыцыйныя акцыi, што ладзяцца штогод.

Масавыя акцыi адбываюцца i ў сярэдзiне лета: 3 лiпеня гэта робяць улады, што ўжо чатыры разы пасьля апошняга рэфэрэндуму адсьвяткавалi Дзень рэспублiкi, якi да таго быў проста днём вызваленьня Менску ад фашыстаў. А ў канцы месяца, 27 лiпеня, традыцыйную дэманстрацыю зьбiрае апазыцыя. Сёлета гэта юбiлейнае сьвяткаваньне – з дня ухваленьня Вярхоўным Саветам Дэклярацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi прайшло 10 год.

Мiж тым мала хто ведае пра трэцi лiпеньскi i шосты ў гэтым аглядзе Дзень незалежнасьцi. 31 лiпеня 1920 году была ўхваленая Дэклярацыя пра абвяшчэньне незалежнасьцi Савецкае Сацыялiс-тычнае Рэспублiкi Беларусь – як гаварылася ў першым сказе гэтага дакумэнту, «краiны беларускiх, расейскiх, польскiх i габрэйскiх рабочых i сялян». Таму сёньня выпаўнiцца 80 год першай савецкай дэклярацыi незалежнасьцi Беларусi.

Сёмым днём незалежнасьцi можна лiчыць 25 жнiўня 1991 году, калi адразу пасьля путчу ГКЧП у Маскве дэклярацыi 27 лiпеня папярэдняга году быў нададзены статус канстытуцыйнага закону. Дарэчы, ва Ўкраiне афiцыйны дзень незалежнасцi быў перанесены з 16 лiпеня 1990 году – дня зьяўленьня iхняй дэклярацыi незалежнасьцi – на 24 жнiўня 1991 году, калi дэклярацыя таксама стала канстытуцыйным законам.

Восьмым днём магло б стаць 17 верасьня 1939 году, калi да БССР была далучаная Заходняя Беларусь. Хоць гэта сталася дзякуючы пакту Молатава—Рыбэнтропа, а Беласток пасьля вайны Савецкi Саюз аддаў Польшчы, усё ж такi Берасьцейшчына ды Гарадзеншчына узьядналiся з бальшавiцкай бальшынёй беларускiх земляў.

Дзевяты беларускi дзень неза-лежнасьцi – гэта 19 верасьня 1991 году, калi Беларуская ССР была перайменаваная ў Рэспублiку Беларусь, а герб «Пагоня» ды бел-чырвона-белы сьцяг сталi афiцыйнай дзяржаўнай сым-болiкай.

I нарэшце, дзясяты, а можа самы галоўны не па сымбалiчнасьцi, а па сутнасьцi ды рэальным зьмесьце, дзень беларускае незалежнасьцi, — гэта 8 сьнежня 1991 году, калi ў белавескiх Вiскулях быў скасаваны Савецкi Саюз. Толькi пасьля гэтае падзеi Рэспублiку Беларусь пачалi прызнаваць незалежнай дзяржавай iншыя краiны.

Юры Сьвiрко


Каментары

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба11

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба11

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць