Улада

Гарадзенцы патрабуюць вывучэньня гісторыі Беларусі на роднай мове

З патрабаваннем аб вывучэнні навучэнцамі гарадзенскіх школ гісторыі Беларусі па беларускамоўных падручніках звярнуліся да міністра адукацыі прадстаўнікі Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» і гродзенскага гарадскога аддзялення Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы».

З патрабаваннем аб вывучэнні навучэнцамі гарадзенскіх школ гісторыі Беларусі па беларускамоўных падручніках звярнуліся да міністра адукацыі прадстаўнікі Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» і гродзенскага гарадскога аддзялення Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы».

Паводле прэсавай службы Руху «За Свабоду» грамадскія актывісты выказалі нязгоду ў сувязі з сучасным станам арганізацыі выкладання курса «Гісторыі Беларусі» ў класах 12‑гадовага навучання ў сярэдніх навучальных установах нашай краіны.

«На працягу бягучага года адбываецца суцэльная і паступовая замена курса айчыннай гісторыі з беларускамоўнага на рускамоўны. Прынцып тут дзейнічае просты: рускамоўная школа — рускамоўныя падручнікі. Такі падыход нас, настаўнікаў і выкладчыкаў гісторыі і мовы, незадавальняе. Гэта прывядзе да знішчэння беларускай культуры ў корані, у аснове.

Дзеці, якія толькі пачынаюць вывучаць гісторыю і знаёміцца з яе сакральным зместам, будуць атрымліваць гэтую інфармацыю не на роднай мове, хаця жывуць у суверэннай дзяржаве. Усе лозунгі па падтрымцы адоранай моладзі на фоне такой абыякавасці да роднай мовы выглядаюць прафанацыяй выхаваўчага працэсу. Пра якое выхаванне можна казаць, калі светапогляд асобы вучня фарміруецца ад пачатку на іншых моўных грунтах», — гаворыцца ў лісце да міністра адукацыі А.Радзькова.

Выкладчыкі і прадстаўнікі грамадскасці звяртаюць увагу міністра адукацыі на недахоп вучэбных дапаможнікаў на беларускай мове на раённым і абласным узроўнях і заклікаюць улады вярнуць выкладанне айчыннай гісторыі на мове тытульнай нацыі.

«Тыраж вучэбных кніг такі, што беларускамоўных кніг не хапае, каб рэалізаваць права выбару мовы навучання. Кніг проста няма…Неабходна вярнуцца да натуральнага стану рэчаў, калі ўласная айчынная гісторыя выкладаецца ў школе на мове тытульнай нацыі.

Заўважым, што без беларускамоўных кніг па гісторыі Беларусі ў нашых школах з рускай мовай навучання для вучняў беларускамоўнымі застаюцца толькі прадметы беларускай славеснасці. Набліжаецца летняя кампанія чарговага камплектавання школьных бібліятэк, і становішча патрабуе хуткага вырашэння дадзенай праблемы», — падкрэсліваецца ў лісце.

milinkevich.org

Каментары

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць