Музыка77

СК: На целе музыкі Алега Клімчанкі няма слядоў ад удару токам

Следчы камітэт праводзіць праверку.

Цэнтральным раённым аддзелам (Гомель) упраўлення Следчага камітэта прызначана праверка па факце смерці 35-гадовага Алега Клімчанкі, музыканта гурту Litvintroll.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, устаноўлена, што прыкладна ў 19.15 музыкант выйшаў на сцэну і хутка паваліўся.

Бачнага ўзгарання ці задымлення не назіралася. Медыкі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але беспаспяхова. Пры пярвічным аглядзе на целе загінулага не было выяўлена слядоў паражэння электрычным токам.
Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая ўстановіць прычыну смерці. Праводзіцца праверка электраабсталявання.

Нагадаем, 2 верасня ў Гарадскім цэнтры культуры (Гомеля) падчас рок-фестывалю MASS MEDIUM 2012 на сцэне загінуў удзельнік гурту Litvintroll Алег Клімчанка. Як паведамілі БелаПАН відавочцы, здавалася, што басіст гурту загінуў падчас выступлення ад удару электрычным токам. Канцэрт быў спынены, выклікалі хуткую дапамогу, усіх гледачоў вывелі з залы. Але выратаваць чалавека не ўдалося, ён памёр.

Рок-фестываль MASS MEDIUM праводзіўся ў Гомелі ўжо дванаццаты раз. Сёлета падчас шасцігадзіннага музычнага марафону было запланавана выступленне адзінаццаці рок-гуртоў.

* * *

Алег Клімчанка нарадзіўся ў 1976 годзе. Выступаў у складзе гуртоў Ossuary, Partyzone і Litvintroll.

Litvintroll — беларускі фолк-метал гурт, заснаваны ў 2005 годзе вакалістам і дударом Андрэем Апановічам і ўдарнікам Сяргеем Тапчэўскім. Тэксты гурту — на беларускай і англійскай мовах, як правіла, маюць казачны або фэнтэзійны сюжэт. У 2009 годзе выйшаў дэбютны альбом гурту Rock’n’Troll, у які ўвайшлі некалькі вольных інтэрпрэтацый беларускіх народных песень, варыяцыі на музычныя тэмы сярэдневяковай Еўропы і сучаснай Амерыкі, а таксама песні, што распавядаюць пра нялёгкае жыццё бадзяжных музыкантаў, лясных, горных і іншых троляў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць