Пілоты мы
(да Дня авіяцыі)
Не ўсім даў Бог імкненне тое
Да зор, да неба, вышыні…
Усё жыццё падсподна мроя
Карціць, хоць слёзы праглыні.
Бо сам у далёкай маладосці
У небе многа раз бываў,
Штурвал трымаў, як цуглі злосці,
А сэрцам неба абдымаў.
І незваротнасць тых палётаў
А ўсе сучасныя пілоты —
Браты мае, мая радня.
Пілоты кажуць: навучыцца
Нельга неба палюбіць.
Пілотам трэба нарадзіцца,
І ўсё жыццё пілотам жыць.
І кожны раз я тонкай ніццю
Лаўлю ў небе гул цяжкі,
І доўга так след у блакіце
Сачу, як белыя сцяжкі.
Жадаю я таму пілоту,
Каб крылы ўпэўнена няслі,
У фінале кожнага палёту —
Пасадкі мяккай на зямлі.
Малю Тварца за наша неба,
Каб у ім не слаліся дымы.
Літвінам трэба больш, чым хлеба,
Каб у ім ляталі толькі мы.
Каментары