Усяго патроху11

У суботу ў Парку Горкага будуць бясплатна раздаваць сабак і катоў

11 жніўня ў мінскім парку імя Горкага грамадскае аб’яднанне абароны жывёл «Эгіда» правядзе акцыю па бясплатнай раздачы бяздомных сабак і кошак.

Як паведаміла старшыня «Эгіды» Наталля Бялянава, акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня бяздомных жывёл, які адзначаецца 16 жніўня. Яе мэта не толькі дапамагчы сабакам і кошкам знайсці гаспадароў, але і прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы бяздомных жывёл.

Акцыя пачнецца ў 13.00 і пройдзе на малой сцэне, што не каля галоўнага ўваходу, а ў глыбіні парку.
Ахвотным набыць сабе гадаванца будуць прапанаваныя 100 жывёл — 60 сабак і 40 кошак. Усе яны прышчэпленыя і стэрылізаваныя, з ветэрынарнымі даведкамі і пашпартамі.

Будучыя гаспадары, у сваю чаргу, павінны прынесці з сабой пашпарт, ашэйнік і павадок для сабакі або пераноску для ката.
Яны змогуць атрымаць бясплатную кансультацыю ветэрынара.

Той, хто не плануе выбраць сабе сабаку або ката, можа проста дапамагчы бяздомным жывёлам — прынесці для іх корм, амуніцыю, лекі, пераноскі, напаўняльнікі для прыбіральні. Будзе арганізаваны збор сродкаў, прызначаных для аказання дапамогі жывёлам.

Для наведвальнікаў прадугледжана забаўляльная праграма: спаборніцтвы па аджыліці, фрыстайл, выступленне прадстаўнікоў хакейнай каманды «Дынама», якая падтрымлівае дзейнасць «Эгіды».

Як падкрэсліла Бялянава, арганізацыя пастаянна мае патрэбу ў самай рознай дапамозе. Ахвотныя ўнесці свой уклад у справу абароны жывёл могуць звязацца з супрацоўнікамі «Эгіды» па тэлефонах на сайце www.egida.by.

«Толькі ўсе разам мы можам вырашыць праблему бяздомных жывёл», — пераканана Бялянава.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»41

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Былога супрацоўніка службы аховы Лукашэнкі пасадзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю3

У Крупках ужо тры тыдні шукаюць жанчыну. У суботу арганізуюць маштабныя пошукі

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Сяргея Сандалюка — раней ён быў адным з галоўных турэмшчыкаў Беларусі

Памёр ксёндз Ян Сарэла1

Новы герой у Расіі: Дзіма з Ішыма выйшаў з бара, а прачнуўся за 300 км — у Цюмені, у вагоне з вугалем12

Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі2

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку42

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»41

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць