Аўто99

Мінск: падчас нелегальных гонак адбыўся канфлікт. Версіі бакоў

У мінулую суботу нелегальныя гонкі пад Мінскам скончыліся затрыманнем аднаго з аўтамабілістаў.

Яўген запэўнівае, што супрацоўнікі ДПС ужылі сілу, хоць, на яго думку, важкіх прычын для затрымання не было: яго аўтамабіль не рухаўся, калі падышлі інспектары. У ДАІ Кастрычніцкага раёна расказалі, што машына, за рулём якой знаходзіўся 28-гадовы хлопец, рухалася з перавышэннем хуткасці, за што і была спыненая, фізічнай сілы інспектары не ўжывалі. Хто мае рацыю, а хто вінаваты ў гэтай гісторыі, пакажа праверка. У дадзены момант можна толькі прывесці варыянты развіцця падзей, выкладзеныя рознымі ўдзельнікамі канфлікту.

«У суботу каля 22:00 на вул. Бабушкіна, як заўсёды, праходзілі гонкі, — кажа Яўген. — Каля 22:30 падыходзіла чарга заезду, у якім павінен быў удзельнічаць я на сваім Renault Megane. У гэты час прыехала машына ДАІ. Падумаў, трэба з’язджаць, зараз перамесцімся ў іншае месца і працягнем заезды. Усе ўдзельнікі мерапрыемства і гледачы збіраліся. Я праехаў бліжэй да скрыжавання МКАД і вул. Бабушкіна, спыніўся, каб дачакацца таварышаў, заглушыў рухавік. Праз некалькі хвілін пад’ехала Lada Дзяржаўтаінспекцыі, мяне асляпіла дальнім святлом фар. Адзін з інспектараў падышоў, паміж намі адбыўся прыкладна такі дыялог:

— Вашы дакументы, — звярнуўся ён.

— Я не ўдзельнічаю ў дарожным руху, мой аўтамабіль стаіць.

— Я з’яўляюся супрацоўнікам міліцыі, пакажыце дакумент, які сведчыць вашу асобу.

— Спачатку вы.

— Звярніце ўвагу на мой бэйдж.

Я праз акно паказаў раскрыты пашпарт. Тады інспектар падышоў да напарніка, сказаў яму, што я не паказваю дакументы. Пасля гэтага адзін з іх падышоў, прасунуў руку ў адкрытую фортку і адкрыў дзверы знутры. Спалохаўшыся за сваю бяспеку, я націснуў кнопку „Старт“, рухавік завёўся — у такіх небяспечных абставінах я палічыў найлепшым варыянтам з’ехаць. Але ў наступны момант мяне выцягнулі з салона аўтамабіля. Мне заламалі рукі, надзелі кайданкі. Пры гэтым ужылі фізічную сілу: засталіся ранкі на лбе, гематома на левым плячы, сляды на шыі. Адзін з іх у гэты час шукаў дакументы ў машыне. Я вырашыў скарыстацца момантам і ўцёк бліжэй да ажыўленай вул. Бабушкіна, каб мяне было відаць хлопцам, якія прыехалі на гонкі. Я проста хацеў паклікаць людзей на дапамогу. Праехала некалькі машын, потым спыніліся Audi і „Жыгулі“. Да гэтага моманту мяне ўжо дагналі інспектары, адцягнулі на абочыну і павалілі на зямлю. Каб я не мог паклікаць таварышаў, адзін з супрацоўнікаў націснуў каленам на шыю. Я стаў махаць нагой. Уражаныя хлопцы заўважылі і пачалі здымаць тое, што адбываецца на відэа. Ролік ужо з’явіўся на сэрвісе YouTube.

Потым прыехала яшчэ адна машына ДАІ. Хтосьці з інспектараў сеў за руль майго Renault і праехаў без майго дазволу да вул. Бабушкіна. Мяне пасадзілі на пасажырскае сядзенне Megane і павезлі ў РУУС. У аддзяленні міліцыі гразіліся пакінуць у КПЗ на выходныя дні, прыцягнуць да адказнасці за супраціў супрацоўнікам міліцыі. У выніку склалі два пратаколы: за кіраванне без пасведчання кіроўцы (у мяне яго не было з сабой) і за таніроўку (яна сапраўды ёсць). Каля гадзіны ночы мяне выпусцілі, на вуліцы чакалі хлопцы. Я сеў у сваю машыну і паехаў дадому».

Афіцыйная версія крыху іншая.
«У суботу ўвечары ў дзяжурную службу паступіў званок ад грамадзяніна, — расказалі ў ДАІ Кастрычніцкага раёна. — Паводле яго словаў, на вул. Бабушкіна на высокай хуткасці рухаліся аўтамабілі. Была адпраўленая машына ДПС. Супрацоўнікі спынілі Renault Megane пад кіраваннем Яўгена С. (1984 г.н.), які ехаў з відавочным перавышэннем хуткасці. На законнае патрабаванне прад’явіць дакументы адказаў адмовай. З мэтай высветліць яго асобу яму было прапанавана прайсці ў РУУС. Малады чалавек зноў адмовіўся. Яго папярэдзілі пра магчымае ўжыванне спецсродкаў. Аднак ён ізноў не паслухаўся. Тады супрацоўнікі ДАІ надзелі на яго кайданкі, фізічную сілу не ўжывалі. Яўген С. быў дастаўлены ў РУУС, дзе былі складзеныя пратаколы па фактах адміністрацыйных правапарушэнняў».

Кропку ў гэтым канфлікце паставіць толькі праверка Следчага камітэта Кастрычніцкага раёна. Мінчук, як ён сам паведаміў, сёння раніцай пакінуў заяву, у якім апісаў сваю версію.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць