Культура

На «Еўрабачанні-2012» Litesound выступіць у 2-м паўфінале, «Буранаўскія бабулі» ў першым

У другім паўфінале міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2012", які пройдзе 24 мая ў Баку, прадстаўнік Беларусі — гурт Litesound — выступіць пад пятым нумарам.
Як паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, лёсаванне адбылося 20 сакавіка на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін — удзельніц конкурсу ў сталіцы Азербайджана.

Другі паўфінал 24 мая адкрые Сербія, завершыць — Літва. У другім паўфінале таксама выступяць і прагаласуюць Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Эстонія, Македонія, Грузія, Мальта, Нарвегія, Партугалія, Славакія, Славенія, Швецыя, Нідэрланды, Турцыя, Украіна.

Першы паўфінал песеннага форуму 22 мая адкрые Чарнагорыя, а завершыцца кваліфікацыйны раўнд выступленнем прадстаўнікоў Ірландыі. У першым паўфінале таксама выступяць і прагаласуюць Албанія, Аўстрыя, Бельгія, Кіпр, Данія, Фінляндыя, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ізраіль, Латвія, Малдова, Румынія, Расія, Сан-Марына, Швейцарыя.

На сустрэчы ў Баку беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Маратам Маркавым прадставіла пакет матэрыялаў, неабходных для ўдзелу гурту Litesound у конкурсе. У тым ліку арганізатарам перададзена створаная спецыяльна для "Еўрабачання" версія песні We Are The Heroes. Над гэтай версіяй Litesound працаваў сумесна з еўрапейскім прадзюсарам Дзімітрасам Кантаполусам па запрашэнні Белтэлерадыёкампаніі ў студыі гуказапісу Беларускага радыё.

У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі нагадалі, што ў фінале конкурсу 26 мая, паводле правілаў, аўтаматычна ўдзельнічаюць краіны — заснавальнікі "Еўрабачання": Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія, Францыя, а таксама Азербайджан як краіна — пераможца "Еўрабачання-2011" і арганізатар конкурсу гэтага года. Варта адзначыць, што Азербайджан, Італія і Іспанія будуць трансліраваць першы паўфінал конкурсу і галасаваць у ім. Вялікабрытанія, Германія і Францыя пакажуць другі паўфінал, у якім змогуць галасаваць за ўпадабаных выканаўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць