Крэда.
Не лезу я ў героі пакалення,
Калі дзялюся з вамі тым, што ёсць.
Хачу, каб раўнадушных стала меней,
Каб сэрцы заліла святая злосць!
Бо годныя мужчыны і жанчыны
Да часу пастарэлі ў барацьбе
За волю распрададзенай Айчыны...
О Беларусь! Прымі бадзягу-сына!
Не рай жадаю заслужыць.
Цябе...
Каментары