Эканоміка3636

Беларусь за 2012 год павінна выплаціць $18,9 мільярда доўгу

Нацбанк апублікаваў ашаламляльныя лічбы забавязанняў Беларусі.

Прывід Грэцыі паўстаў у вачах тых эканамістаў, якія пабачылі гэтыя лічбы: Нацбанк ацэньвае выплаты на абслугоўванне валавога замежнага доўгу ў 2012 годзе ў суму $18,9 мільярда. Гэта складае 34,6% ад ВУП краіны.

З іх дзяржава сплаціць 1,78 мільярда, астатняе — прадпрыемствы і банкі.
Прагноз прыведзены ў аглядзе аплатнага балансу за 2011 год.

Па прагнозе Мінэканомікі, экспарт тавараў і паслуг сёлета складзе $49,87 мільярда. Такім чынам, абслугоўванне вонкавага доўгу ў 2012 годзе ацэньваецца на 37,9% ад гадавога аб’ёму экспарту.

Як паведамлялася, валавы вонкавы доўг Беларусі на 1 студзеня 2012 года склаў $34,028 мільярда.

А вось вонкавы доўг урада дасягнуў $12,351 мільярда (22,6% ВУП), павялічыўшыся за год на 22,8%.

У 2011 годзе краіна выплаціла 6,3 мільярда даляраў на абслугоўванне замежнага доўгу. Гэта складала 11,6% ад ВУП.

Нават само параўнанне гэтых лічбаў паказвае, што 2012 год будзе годам заціснутых пасаў. Ураду прыйдзецца прадаць долю ў «Беларуськаліі» і атрымаць такім чынам сродкі для «выкупнога» за крэдыты суб’ектаў гаспадарання або весці цяжкія перамовы аб рэструктурызацыі, пераносе выплат. Інакш многія запазычаныя прадпрыемствы і банкі збанкрутуюць.

$18,9 мільярда, або 34,6% ад ВУП — гэта гіганцкая сума для эканомікі. Такая агромністая сума выплат тлумачыцца высокай доляй кароткатэрміновых, нявыгадных крэдытаў, якія краіна брала ў 2010 і 2011 гадах.

Эканаміст Зміцер Крук тлумачыць, што $18,9 мільярда — гэта грошы, якія б беларускія арганізацыі мусілі сплаціць, калі б вярталі ўсе кароткатэрміновая плацяжы.

«Але такое ніколі не здараецца, бо частка крэдытаў будзе рэфінансаваная», — мяркуе ён.

Падобнага меркавання прытрымліваецца і эканаміст Дзмітрый Івановіч. «У дадзеным выпадку лічаць увесь кароткатэрміновы замежны лоўг плюс працэнтныя плацяжы. Праблемы могуць узнікнуць, калі не будзе продажу актываў на $2,5 мільярда і калі сальда замежнага гандлю не будзе такім, як у пачатку года», — прагназуе ён.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць