Грамадства1616

Рабочы «Граніту» абвясціў галадоўку — фота

Кіроўца «БелАЗу» Леанід Гладзевіч пратэстуе супраць ціску на сяброў незалежнага прафсаюзу.

Кіроўца «БелАЗу» на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Леанід Гладзевіч абвясьціў галадоўку пратэсту супраць ціску на сябраў незалежнага прафсаюзу.

Ён кажа, што ўжо другі дзень галадае. Аднак паведаміць пра гэта здолеў толькі цяпер, бо знаходзіўся ў міліцыі. Леанід Гладзевіч правёў там суткі:

«Адміністрацыя „Граніту“ пачала ціснуць на бацькоў маёй жонкі, каб яна, у сваю чаргу, паўплывала на мяне, прымусіўшы мяне адмовіцца ад удзелу ў незалежным прафсаюзе. У выніку бацькі нават пачалі канфліктаваць з жонкай. З-за гэтага жонка пачала канфліктаваць і са мной.

Учора раніцай я прыйшоў з працы дадому і папрасіў жонку прыгатаваць мне пасьнедаць. Але жонка адмовілася, мы пачалі сварыцца, і тут ужо міліцыя стаіць, каб мяне забіраць. Я думаю, што гэта падрыхтавана было адміністрацыяй „Граніту“.
У выніку я апынуўся ў міліцыі, сёньня во толькі мяне выпусьцілі, і я другі дзень нічога ня еў,» — кажа Леанід Гладзевіч.

Спадар Гладзевіч кажа, што плянуе трымаць галадоўку да таго часу, пакуль незалежны прафсаюз на «Граніце» не даб’ецца рэгістрацыі:

«Патрабаваньні маёй галадоўкі заключаюцца ў тым, каб прыехаў старшыня аблвыканкаму Канстанцін Сумар са мной на гутарку.
Я паведамлю зараз у лякарню пра тое, што я галадаю, каб мэдыкі былі ў курсе гэтага, сачылі за маім здароўем. Я буду дабівацца, каб незалежны прафсаюз на „Граніце“ зарэгістравалі і перасталі ціснуць на рабочых. Патрабую, каб Сумар даў магчымасьць атрымаць нашаму прафсаюзу памяшканьне для рэгістрацыі».

Леанід Гладзевіч зьяўляецца адным з найбольш актыўных сябраў незалежнага прафсаюзу на «Граніце», распавёў кіраўнік суполкі гэтага прафсаюзу Алег Стахаевіч.

Спадар Гладзевіч адным зь першых напісаў заяву аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюзу, адным зь першых паставіў подпіс пад арганізацыяй суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве.
Леанід Гладзевіч актыўна выступаў і на сходзе працоўных з удзелам Канстанціна Сумара.

Актывіст перакананы, што незалежныя прафсаюзы павінны суіснаваць паралельна з афіцыйнымі на кожным прадпрыемстве ў Беларусі:

«Так, мусіць, прасьцей будзе разьвіваць эканоміку Беларусі, калі незалежны прафсаюз будзе бараніць інтарэсы працоўных, а афіцыйны прафсаюз будзе абараняць інтарэсы начальства».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску70

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску70

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць