Культура11

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

Бядуля Зьмітрок. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор, 2006. — 496 с. 1000 ас.

Прэзэнтаваныя вершы, хрэстаматыйныя аповеды нашаніўскага пэрыяду, аўтабіяграфічная аповесьць «У дрымучых лясах» і шматгалосы «Салавей». Укладальнік Уладзімер Казьбярук узбагаціў том падзабытай Бядулевай публіцыстыкай канца 1910‑х, аднак у прадмове, бадай, перабольшыў яе значэньне. Урэшце, Бядуля аказаўся хутчэй рамантыкам‑летуценьнікам, чым пасьлядоўным «змагаром за нацыянальную ідэю». Том выдадзены ў «Залатой сэрыі», цана ў кнігарнях — 4930 р.

Ільючык Мікола. Шматкроп’е кропель. Вершы. — Менск, 2006 — 120 с.

Другі паэтычны зборнік жыхара в.Багданаўка Лунінецкага раёну ўвабраў у сябе ня толькі новыя, але і найлепшыя старыя вершы. Некаторыя зь іх у якасьці песень у 2004 годзе ўвайшлі ў кружэлку «Мэлёдыі душы». Вершы Ільючыка наскрозь прасякнуты любоўю да Бога. Толькі ў Ім паэт‑пратэстант бачыць збавеньне. І ў кожным радку аўтар заклікае чытача ўвераваць ва Ўсемагутнага, бо ўсё на гэтым сьвеце ад Яго. Ня раю чытаць кнігу як звычайны паэтычны зборнік. «Шматкроп’е кропель» — гэта ў нейкай ступені духоўная анталёгія.

Керэт Э. Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам. Менск: Логвінаў, 2007. — 200 с. 1000 ас.

Зборнік часам іранічных, а часам інфантыльных творыкаў 40‑гадовага постмадэрніста з баранавіцкімі каранямі. Гумар, аднак, у яго тэль‑авіўскі, ня надта празрысты. Цікавейшым за зьмест кнігі ўяўляецца ейны кантэкст: фундавала яго амбасада Ізраілю ў Беларусі. Пераклаў апавяданьні Керэта і напісаў вясёлую прадмову ізраілец Павал Касьцюкевіч, даўні аўтар «НН».

Кобец‑Філімонава А. Калі ўцякала сонца. Менск: Кнігазбор, 2006. — 464 с. 250 ас.

Пасьля шчымлівых «Шляху да малітвы» (2004) і «Расьпятай Хатыні» (2005) пісьменьніца выдала ўспаміны пра бацьку, вядомага кінасцэнарыста і палітвязьня. Кніга збольшага апалягетычная, аднак зьмяшчае багата каштоўных зьвестак пра п’есы і кінастужкі 1920—1930‑х г., пра атмасфэру, у якой жылі (і жывуць) беларускія інтэлектуалы. Плюс — рэдкія фатаздымкі, мінус — неахайнасьці рэдактуры‑карэктуры.

Нямецка‑беларускі слоўнік «фальшывых сяброў перакладчыка» = Deutsch‑belarussisches Wörterbuch der «falschen Freunde des Übersetzers»/ Уклад. Валянціна Выхота. — Менск: Кнігазбор, 2006. — 84 с. 300 ас.

Слоўнічак з уводным артыкулам укладальніцы, аўтаркі «Нямецка‑беларускіх моўных паралеляў» (1999), перасьледуе хутчэй практычныя, чым навукова‑дасьледчыя мэты. Ён будзе карысны вучням і пэдагогам, каб не перакладалі «Botin» (кур’ерка) як «бацян».

Зуборев Л. Змитрок Бядуля — белорусский еврей. Менск: Кнігазбор, 2006. — 152 с. 300 ас.

Досыць павярхоўны жыцьцяпіс Плаўніка‑Бядулі, укладзены жыхаром Нью‑Ёрку, выйшлым зь Беларусі. Добры ўзор таго, як гісторыя пісьменства бачыцца ў «фэльетонную эпоху». Дзеля «папулярызацыі» сп.Зубараў нават перабаіў (па‑расейску, ясная рэч) казку «Сярэбраная табакерка». Хай чытачоў не падмане анатацыя «літаратуразнаўчы нарыс»: літаратуразнаўства тут адпачывае.

Ю.М. Пэн / Сост. Вал. Кучеренко, И. Холодова. Менск: Беларусь, 2006. — 176 с. 2000 ас.

Альбом якасных рэпрадукцый славутага віцебскага мастака, аналіз творчасьці Юдэля Пэна (якога складальнікі ўпарта называюць Юр’ем), бія‑ і бібліяграфія, эпісталярная спадчына — карацей, прарыў у «пэназнаўстве». Фаліянт у супэрвокладцы каштуе ў менскіх кнігарнях трохі больш за 31 тыс.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць