Меркаванні8181

Ці добра жывуць вайскоўцы і міліцыянеры?

Беларускія афіцэры зарабляюць у 3-5 разоў менш за калег у суседніх краінах.

У Беларусі часта можна пачуць нараканні: маўляў, «толькі вайскоўцы і міліцыя ў нас жывуць». Ці гэта так? Мы вырашылі параўнаць, колькі зарабляюць беларускія афіцэры і іх калегі з суседніх краінаў.

Сярэднямесячны заробак спецыяліста Дэпартамента паліцыі Літвы (гэта ніжэйшая паліцэйская пасада) складае 2522 літы, паведамілі нам у пасольстве Літвы. Галоўны спецыяліст атрымлівае 3592 літы, начальнік аддзела — 4570. Генеральны камісар Дэпартамента (найвышэйшая паліцэйская пасада) зарабляе 6976 літаў.

Сярэдні заробак лейтэнанта Літоўскай арміі складае 2500-3000 літаў.
Даляр, нагадаем, сёння каштуе 2,6 літа.

Як паведамілі ў амбасадзе Польшчы, іх афіцэры паліцыі зарабляюць 3500-3800 злотых. Сярэдні заробак афіцэраў у Войску Польскім вышэйшы — ад 4500 злотых. Курс злотага да даляра складае 3,4.

Ад 1 студзеня ў Расіі заробкі ў паліцыі значна вырастуць. Лейтэнант першага года службы будзе зарабляць 33 тысячы расійскіх рублёў (гэта каля 1030 даляраў, бо за даляр цяпер даюць 32 рублі).
Пры гэтым у Маскве, напрыклад, заробак яшчэ вышэйшы дзякуючы мясцовым даплатам з бюджэту горада.

А сярэдні заробак лейтэнанта войска дасягне аж 50 тысяч расійскіх рублёў, г.зн. каля 1550 даляраў. Аналагічны рост заробкаў і пенсій ажыццяўляецца ва ўсіх сілавых структурах і для суддзяў. Крэмль ганарыцца гэтым дасягненнем. Напэўна, яно мае трохі перадвыбарчы характар.

Пры гэтым у рамках рэформы спыняюцца некаторыя выплаты. Напрыклад, форму афіцэры цяпер будуць купляць самі. Пры такіх заробках яны могуць тое сабе дазволіць.

А вось начальнік аддзела па супрацоўніцтве з друкаванымі СМІ МУС Беларусі Віктар Новікаў параіў даслаць пісьмовы запыт, каб атрымаць адказ на гэты запыт аб заробках беларускай міліцыі на працягу месяца.

Прэс-афіцэр ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандру Ластоўскі прызнаўся «НН», што зарабляе 2,5 мільёна рублёў.
Але гэта з улікам 10-гадовай выслугі, наяўнасці маёрскага звання і знаходжання на кіруючай пасадзе.
Афіцэр, якія толькі пачынае працаваць, мае 1,2-1,3 мільёны рублёў у месяц,
сказаў Ластоўскі.

Мы даведаліся ў знаёмых лейтэнантаў: іх заробак складае максімум каля 2,5 мільёна.

Столькі сама атрымаў за лістапад камандзір узвода, лейтэнант, у беларускім войску.

Для параўнання перавядзем заробкі ў доларавы эквівалент.

Атрымліваецца, беларускі афіцэр зарабляе ў 3-5 разоў менш за калегаў з суседніх Літвы, Польшчы і Расіі.
Нават калі ўлічыць, што падаходны падатак у Беларусі ніжэйшы, а цэны ў краінах-суседках трохі вышэйшыя, усё ж розніца істотная.

Каментары81

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць