Грамадства77

Вынікі абследавання сем'яў: Кожны другі беларус жыве менш чым на 900 тыс. у месяц

Белстат апублікаваў сваю статыстыку.

Нядаўна Белстат падвёў вынікі абследавання ўзроўню жыцця хатніх гаспадарак (калі казаць проста -- сем'яў) за студзень - верасень 2011 года.

Калі глядзець на гэтыя лічбы ў рублях, атрымліваецца, што мы сталі багацейшымі. Напрыклад, у 2010 годзе (у студзені-верасні) тых, хто мог выдаткаваць у месяц больш 1,2 млн. рублёў, было 10,9%. А ў гэтым годзе (за такі ж перыяд) - амаль 30%!

Затое самая шматлікая катэгорыя - тыя, хто можа выдаткаваць на сябе ў месяц да 900 тысяч.

Атрымліваецца,

што ў дзень кожны другі беларус можа выдаткаваць не больш за 30 тысяч у дзень.

На гэтую суму можна дазволіць сабе два талончыкі і сціплы абед у кафэ. Хочаце харчавацца тры разы на дзень? Можна купіць тры чызбургеры або згатаваць бутэрброды самому. Грошай хопіць на батон, 200 грам сыру, 200 грам «Доктарскай» і пакет малака ў прыдачу. Аматары здаровага ладу жыцця могуць прайсціся пешшу і купіць сабе па 1,5 кілаграма яблыкаў і бананаў. А вось каб аплаціць жыроўку у ацяпляльны сезон (у аднапакаёўкі) ад штодзённых тратаў трэба адмовіцца дні на 4.

Дарэчы, сярод сем'яў з дзецьмі, хто жыве максімум на 900 тысяч рублёў у месяц на чалавека, значна больш - 63,3%.

Адзіночкам (гэта значыць хатнім гаспадаркам, якія складаюцца з аднаго чалавека) у гэтым пытанні прасцей - такой сумай валодаюць 42,2%, а астатнія могуць выдаткаваць болей.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць