Меркаванні55

Яўгенія Чырыкава: Вам, беларусы, цяжэй

Адной з найбольш актыўных удзельніц паслявыбарчых пратэстаў у Расіі была Яўгенія Чырыкава.

Яна выступала на мітынгах на Чыстых Прудах і на Балотнай. Вядомасць да Чырыкавай прыйшла пасля акцый у абарону Хімкінскага лесу.

«Наша Ніва»: Як вам удалося зладзіць такія масавыя акцыі?

Яўгенія Чырыкава: Набалела. Мне здаецца, што ў расійскім грамадстве пайшоў працэс кансалідацыі. Бо мы ўсе супраць «Партии жуликов и воров». І рускія, і не, і багатыя, і бедныя. Калі рух пачаўся ў 80 гарадах краіны, калі кіпяць сацыяльныя сеткі, то гэта моцна. Лічу, што нездарма правяла 9 снежня ў мэрыі Масквы, каб дамовіцца аб мірнай акцыі. Нам не трэба крыві, не трэба бясчынстваў. Многія людзі першы раз выйшлі на акцыю, было важна, каб супраць іх не ўжываліся дубінкі амонцаўцаў.

«НН»: Што будзе 24 снежня?

ЯЧ: Цяпер для нас важней за ўсё аб’яднаць намаганні з палітычнымі сіламі самых розных поглядаў. Нам трэба сябраваць і разам праводзіць гэтую акцыю.

«НН»: Што могуць зрабіць для вас беларусы?

ЯЧ: Могуць пісаць хаця б словы падтрымкі ў інтэрнэце. Гэта таксама важна. Вам усё ж нашмат цяжэй. У вас ёсць палітзняволеныя, вас збіваюць.

«НН»: А дзе гарантыя, што расійская ўлада не пачне карыстацца досведам Лукашэнкі?

ЯЧ: Расія — вельмі вялікая краіна. Тут будзе цяжэй так рабіць. А яшчэ, у адрозненне ад Лукашэнкі, рахункі расійскага кіраўніцтва знаходзяцца ў заходніх банках, таму наўрад будзе нешта падобнае.

«НН»: Адзіны лідар на прэзідэнцкіх выбарах будзе?

ЯЧ: Не. У нас шмат’ядравае грамадства. Нельга адным чалавекам задаволіць усіх. У нашай рознасці і палягае сіла.

«НН»: Што будзе, калі кіраўніцтва краіны не прыслухаецца да вашых патрабаванняў новых выбараў?

ЯЧ: Народ узбунтуецца. Мне здаецца, што расійцы доўга церпяць, але потым кажуць сваё важкае слова. У 1905-м улада засталася глухой да патрабаванняў людзей. І гэта скончылася 1917-м.

***

Яўгенія Чырыкава

Нарадзілася ў 1976 у Маскве. Лідарка «Руху ў абарону Хімкінскага лесу», прадпрымальніца. Падпісантка звароту «Пуцін павінен сысці». Замужам, гадуе дзвюх дачок.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы22

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР16

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

У Слаўгарадзе парывы ветру сёння дасягалі 104 км/г

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС10

Чым скончылася гісторыя з меркаваным лясным катом на Палессі, які апынуўся ў капкане2

Рэктар ЕГУ пра экстрэмісцкі статус універсітэта: «Самы складаны этап з 2004 года»2

Спецпасланнік Трампа прапанаваў ФІФА замяніць зборную Ірана на чэмпіянаце свету еўрапейскай камандай. Ідэя па-валюнтарысцку дзіўная1

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?5

У Расіі зноў адрадзілі серыял «Універ» — з былой дэпутаткай Дзярждумы і прыхільнікамі вайны10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы22

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць