Культура88

Тэнгіз Думбадзэ сышоў з АНТ на грашовую пасаду

З 5 снежня тэлевядучы ўзначальвае беларускі офіс «тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі саюзнай дзяржавы».

Як сёння прызнаецца «Камсамолцы» Думбадзэ, прапанова ўзначаліць беларускі офіс «тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі саюзнай дзяржавы» паступіла яму яшчэ ўлетку ад старшыні канала Ігара Угольнікава.

— З гэтай прычыны я з новага сезона не пайшоў працаваць у кадр ток-шоу «Адкрыты фармат». Каб потым, у сярэдзіне сезона гледачы не шукалі якіх-небудзь прычын майго сыходу з праграмы, — кажа Думбадзэ. — Слава Бандарэнка і без мяне дае рады.

Праўда, з АНТ цалкам сыходзіць Думбадзэ не збіраецца. Будзе працаваць па прынцыпе сваіх калег Аляксандра Сярэбранікава і Георгія Калдуна, якія, нагадаем, апошнія паўгода катаюцца ў суседнія краіны (Расія, Украіна), дзе вядуць праграмы.

«Перадача «Дыханне планеты» са мной у эфіры АНТ застанецца. Быў у Афганістане. У студзені еду ў Пакістан, — распавядае Тэнгіз. — Больш за тое, я ўжо дамовіўся, і з Новага года мая праграма будзе выходзіць на канале ТРА «Саюз».

Нагадаем, на АНТ Тэнгіз працаваў з 2004 года. Аўтар, вядучы і кіраўнік творчай групы праграмы «Дыханне планеты». Пасля закрыцця праграмы «Выбар» з Сяргеем Дарафеевым стаў сувядучым ток-шоу «Адкрыты фармат».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць