Тэатр22

Сёння ў Філармоніі — прэм’ера мюзікла паводле Багдановіча

Кампазітарка Ларыса Сімаковіч сабрала ў «Апокрыф» найлепшых спевакоў, аркестр і хор.

9 снежня ў Вялікай зале філармоніі адбудзецца прэм’ера мюзікла-прыпавесці Ларысы Сімаковіч «Апокрыф», пастаўлены паводле знакамітага твору Максіма Багдановіча.

Да ажыццяўлення прэм’ернага твору запрошаны вядомыя калектывы і выканаўцы Беларусі —

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь — мастацкі кіраўнік і дырыжор Наталля Міхайлава, фальклор-тэатр «Госціца», артысты і майстры беларускай сцэны.

Напярэдадні прэм’еры «НН» сустрэлася з кампазітарам і рэжысёрам Ларысай Сімаковіч.

«Наша Ніва»: Чаму для стварэння мюзікла вы абралі менавіта творчасць Багдановіча?

Ларыса Сімаковіч: Адразу скажу,

справа тут не ў 120-годдзі
 — я не «датскі» кампазітар, які піша да юбілеяў. Я ўжо працавала з творчасцю Багдановіча і два гады таму
я спадзявалася, што ініцыятыву стварэння Дня Багдановіча падхопяць іншыя. Такі хай аднадзённы фэст варта ладзіць кожны год, не чакаючы прывязкі да юбілея.
Багдановіч — гэта сапраўдны прыклад чалавечай мужнасці і боскага дару.
Я магу параўнаць яго з Моцартам, але Моцарту не патрэбна было праяўляць такі клопат пра родную зямлю
. Бацька Багдановіча, сам беларускі фалькларыст, быў за тое, каб ён стаў расейскім паэтам, і
Максім Горкі прапаноўваў пратэкцыю, але гэта было б тое, што зараз называюць «вярняк» і «прахадняк».
Аднак Багдановіч узяўся за амаль безнадзейную справу адраджэння беларускасці — вось гэта архіважна. А сёння, праз 120 год сітуацыя паўтараецца. І пры гэтым наш «Апокрыф» — гэта сапраўдны беларускі нацыянальны прадукт.

НН: Жанр «Апокрыфа» — мюзікл-прыпавесць, як атрымалася спалучыць такія розныя тэрміны?

ЛС: Прыпавесць — гэта вызначэнне Багдановіча, мне не хацелася ад яго адмаўляцца. Мюзікл — гэта ўніверсальны жанр, які супаў з маімі акцэнтамі. Мюзіклы — яны ж не такія, як 100 год таму. Цяпер у гэтай форме можна працаваць з любымі сюжэтамі — ад абсалютна бяззубых да геніяльных.

З «Апокрыфа» можна стварыць шыкоўную рок-оперу
, я буду вельмі ўсцешаная, калі хто-небудзь возьмецца за гэта. Я ж болей скіравалася ў бок паэзіі і лірыкі.

НН: У «Апокрыфе» бяруць удзел вельмі розныя выканаўцы. Ці складана было спалучаць акадэмічную, фальклёрную і эстрадную музыку?

ЛС: У спектаклі гэта будзе акадэмічная і фольк-музыка.

У Багдановіча ёсць такі персанаж — Народ.
І дакладна акрэслены час — жніво. А якое беларускае жніво без песняў? І хто ўвасобіць яго лепей, чым «Госціца»?
Галоўнага героя — Музыку, я пісала спецыяльна пад найлепшы голас — Яна Жанчака.
Апосталаў будуць выконваць акадэмічныя спевакі, мне гэта падаецца натуральным.
Хрыстос на сцэне не з’явіцца, але гледачы пачуюць ягоны голас — гэтую ролю выконвае хор.

НН: А чаму вы вырашылі такім чынам падыёсці да ролі Хрыста?

ЛС: Каб увасабіць яго на сцэне трэба мець вялікія рэсурсы: акцёрскія — гэтага вельмі цяжка дасягнуць. Гэта надзвычай складаная задача, у мастацтве было вельмі шмат спробаў. І тэхнічныя ўмовы таксама — трэба стварыць пэўны свет, пэўны антураж. Я зараз кажу са свайго глядацкага досведу — я бачыла шмат увасабленняў гэтага вобразу, і большасць падалася мне пошлымі.

НН: Як мяркуеце, ці магчыма паказаць «Апокрыф» за мяжой Беларусі?

ЛС: Нам не стае сродкаў,

калі б у мяне быў заробак у шэсць мільёнаў, пра які тут нядаўна казалі, я бы выдаткавала яго на гастролі.
Але сродкі не дазваляюць.

Каментары2

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам10

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даў зразумець, што Хрэнін схлусіў3

«У нас было ўсё. Акрамя права на каханне». Каханая беларускі Марыі Зайцавай, якая загінула за Украіну, расказала іх гісторыю5

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя42

Як мінімум 17 расійскіх дронаў заляталі ў Беларусь у мінулым месяцы, адзін з іх упаў

«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш». Экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада расказаў пра сваё зняволенне

Трамп: Падумаю над тым, каб дэпартаваць Маска з ЗША. І нацкую на яго DOGE16

З 1 ліпеня USAID афіцыйна спыняе аказваць замежную дапамогу10

У Оршы васьмігадовы хлопчык выпаў з сёмага паверха

Беларуска расказала, колькі заплаціла, каб хутчэй даехаць да Польшчы на аўтобусе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам10

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць