У Оршы адбыўся трагічны выпадак — днём 1 ліпеня з акна сёмага паверха выпаў 8-гадовы хлопчык і загінуў, паведамляе Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа
Паводле папярэдняй інфармацыі, за трыма дзецьмі даглядала бабуля. У нейкі момант яна выйшла ў суседні пакой, пакінуўшы ўнука аднаго. Менавіта тады і адбылася трагедыя — дзіця выпала з акна на балконе.
Калі жанчына ўбачыла адкрытае акно і ўнука, які ляжаў на зямлі, яна выбегла на вуліцу і выклікала хуткую дапамогу. На жаль, выратаваць хлопчыка не ўдалося — ён памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.
Каментары