Свет3232

У Азербайджане паказалі, як выглядаюць затрыманыя расіяне. Яны моцна збітыя ФОТЫ

Гэтых расіян абвінавачваюць у транзіце наркотыкаў з Ірана. 

У Баку Сабаільскі раённы суд арыштаваў двух з васьмі расіян, затрыманых па абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Іх адправілі ў СІЗА на чатыры месяцы, рашэнне па астатніх шасцярых яшчэ чакаецца.

Паводле МУС Азербайджана, затрыманыя нібыта датычныя да наркакантрабанды з Ірана. Пры гэтым мінімум двое з іх, як высветліла выданне «Важные истории» — расійскія айцішнікі-рэлаканты. На кадрах з суда відаць сляды збіцця.

Затрыманні адбыліся на фоне дыпламатычнага канфлікту паміж Масквой і Баку, выкліканага смерцю двух азербайджанцаў пасля аперацый сілавікоў у Расіі. У адказ Баку затрымаў мінімум 10 расіян, а Масква — 9 азербайджанцаў, сярод якіх уплывовыя прадстаўнікі дыяспары.

Таксама ў СІЗА ў Азербайджане адправілі кіраўнікоў расійскага агенцтва «Sputnik Азербайджан».

Каментары32

  • Ай-вой
    01.07.2025
    А можа нашы мальчыкі паслізнуліся і ўпалі проста? Амбудсмэн Азербайджана разбярэцца!
  • Paliašuk
    01.07.2025
    Пысы адно аднаму чысціць справа не хітрая. А вось ці дойдзе працэс да адціскання актываў Нісанава, Агаларавых - за гэтым паназіраем.
  • бабруйчанін
    01.07.2025
    Адзін воднага вартыя карацелі Рф ВВПу і Азербайджана Аліева ...

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць