Музыка1414

«Не магу больш без цябе я». Настасся Рыдлеўская выпусціла больш чым спрэчны кліп

Новая зорка маладога пакалення, спявачка Настасся Рыдлеўская 2 ліпеня выпусціла новы кліп на песню Isolde. Разам з рэжысёркай Madsangria яны зазірнулі на цёмны бок Купалля. 

Летась Настасся Рыдлеўская выпусціла песню Dance On My Own, якая стала сапраўдным гімнам незалежнасці і павагі да сябе — і набрала найбольшую колькасць праслухоўванняў у яе каталогу — больш за 650 тысяч.

Музычнае відэа на песню зняла рэжысёрка з Беларусі Дар’я Madsangria, вядомая па працах з Kubi producent (19 млн праглядаў), White 2115 (5 млн праглядаў), Kinny Zimmer (700+ тыс. праглядаў), а таксама па супрацы з лэйблам Sony Music.

Праз год беларускі дуэт вярнуўся з новым творам — кліпам на песню Isolde з сёлетняга альбома Snake Charmer. У відэа ведзьмы ладзяць свой крыважэрны шабаш — але ці ўсё такое, якім здаецца?

«Для мяне кліп Isolde — гэта пра моцную жаночую энергетыку, — кажа рэжысёрка Madsangria. — Гэта гісторыя пра дзяўчыну, у якой спалох пераўтвараецца ў сілу і смеласць. Але сама гісторыя ў кліпе для мяне — другасная. На першым месцы — адчуванні, якія застануцца ў гледача пасля прагляду. Мне важна, каб гэту працу адчулі.

У гэтым кліпе шмат таго, што я даўно хацела рэалізаваць, але мне заўсёды казалі: «Даша, нельга, бо 18+ моцна зніжае ахопы». У першым кліпе Насці Dance on My Own я толькі прыадчыніла дзверы сваіх жаданняў. А тут — вырашыла расчыніць іх напоўніцу! Я зняла так, як хацела».

Слухаць Isolde можна на розных пляцоўках.

Слухаць альбом Snake Charmer.

Каментары14

  • aryna
    02.07.2025
    Тама Тарквемада, здаровы фемінізм скончыўся ў мінулым стагоддзі. Мэта згубілася, барацьба засталася
  • Ларын Санчэс
    02.07.2025
    Нават глядзець не хочацца.
  • Gorliwy Litwin
    02.07.2025
    Беларускае Адраджэньне моцна завязанае на паганства, аргіястычнасць. Гэты кампанент дапаўняе ў Адраджэнні дамінантнае царска хлебаробскае праваслаўе, асабліва для моладзевай часткі адраджэнцаў. Схематычна можна сказаць што пакуль сьвядомы спадар малады, ён паганец (сэрцам). А калі падрастае, дык робіцца рускім праваслаўным (розумам). Паганскае сэрца + праваслаўны розум = формула БелаРушчыны

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс49

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс49

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць