Меркаванні2222

Патрыярх: чарга да пояса Багародзіцы выклікала злосць толькі ў тых, хто «ў палоне д'ябла»

Чарга, што выстраілася ў Маскве да пояса Багародзіцы ў храме Хрыста Збаўцы, стала сімвалам веры для праваслаўных і шокам для нявернікаў, заявіў патрыярх Кірыл.

«Ні адно мерапрыемства — ні палітычнае, ні спартовае — за ўсю гісторыю не сабрала столькі людзей, колькі прынясенне пояса Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэта і было шокам для людзей, якія на дух не пераносяць веру», — сказаў патрыярх, дадаўшы, што шматкіламетровыя чэргі да пояса Божай Маці былі «малітоўным подзвігам, подзвігам веры, які мяняў людзей на вачах».

Патрыярх падкрэсліў, што прынясенне святыні патрэбнае было ў тым ліку для таго, каб людзі ўбачылі, што «мы жывем у праваслаўнай краіне».

«Ну, а хто гэтае пачуццё называў абскурантызмам, забабонамі — нават адзін артыст дагаварыўся — сектанцтвам, хай будзе на сумленні ўсіх гэтых людзей. Як яны могуць узяць на сябе права судзіць людзей, не ведаючы, што адбываецца ў душах чалавечых… Калі некаторыя людзі, не ведаючы броду, лезуць у ваду і пачынаюць разважаць пра тое, што імкненне чалавека да цуду — ледзь не цемрашальства, то яны проста сваю ўласную хваробу, унутранае расстройства выплюхваюць вонкі», — сказаў патрыярх.

Такія выказванні ён патлумачыў тым, што «людзі знаходзяцца ў палоне д’ябла», і таму «божы цуд у адных выклікае раздражненне, у другіх — злосць, у трэціх — паклёп».

Пояс Багародзіцы знаходзіўся ў Расіі з 20 кастрычніка па 28 лістапада. Асноўны паток паломнікаў накіраваўся ў маскоўскі храм Хрыста Збаўцы. Людзі стаялі ў чарзе суткамі — толькі калі пояс ўзнялі на арку, стаянне ў чарзе скарацілася з 26 гадзін да 45 хвілін.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»51

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Зімбабвэ дзівяцца, што іхні прэзідэнт сарваўся ў госці да Лукашэнкі зусім раптоўна. Перад тым ён наведаў сховішча з золатам2

«Вымерла і вымерла». Расійскі блогер Штафанаў выказаўся пра беларускую мову. Комікі Мірзалізадэ і Крывец зарубіліся з ім92

З 1 чэрвеня падаражэе камуналка1

Былога супрацоўніка службы аховы Лукашэнкі пасадзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю3

У Крупках ужо тры тыдні шукаюць жанчыну. У суботу арганізуюць маштабныя пошукі

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Сяргея Сандалюка — раней ён быў адным з галоўных турэмшчыкаў Беларусі

Памёр ксёндз Ян Сарэла1

Новы герой у Расіі: Дзіма з Ішыма выйшаў з бара, а прачнуўся за 300 км — у Цюмені, у вагоне з вугалем12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»51

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць