Меркаванні1414

Ліст з турмы: «Уся надзея — на міжнародны трыбунал»

Апошнім часам можна прачытаць у незалежнай прэсе, як некаторыя заходнія палітыкі лічаць, што народ Беларусі сам павінен змяніць сітуацыю ў краіне ў бок дэмакратыі.
Пры тым уведзеныя Злучанымі Штатамі і Еўрасаюзам палітычныя і эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі не вяртаюць апошняга ў прававое поле. Пра гэта сведчыць той факт, што за кратамі і ў калоніях Беларусі працягваюць заставацца палітычныя зняволеныя і вязні сумлення па сфальсіфікаваных злачынствах.

Акрамя таго, на закрытых сесіях парламентам Беларусі прымаюцца законапраекты, якія ставяць пад пагрозу жыццё і свабоду звычайных грамадзян у выпадку іх нелаяльнасці да існага рэжыму. У сувязі з гэтым Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі запатрабаваў прыпыніць сяброўства Беларусі ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе пасля прыняцця парламентам Беларусі новых законапраектаў, што нясуць пагрозу бяспецы звычайных грамадзян.

Такім чынам, думка некаторых заходніх палітыкаў пра тое, што народ Беларусі сам павінен змяніць сітуацыю, сфармаваная без уліку лівійскага сцэнару, дзе ахвяры сярод мірнага насельніцтва здарыліся менавіта праз такую думку. Улічваючы трагічны ўрок Лівіі — ахвяры сярод простых лівійскіх грамадзянаў — сёння немагчыма проста назіраць, як дыктатарскія рэжымы зжыраюць дэмакратычныя каштоўнасці і чакаць пункту невяртання.

У свеце існуюць больш цывілізаваныя працэдуры.
Напрыклад, тыя, што ўваходзяць у кампетэнцыю Міжнароднага трыбунала, высокія прыярытэты якога накіраваныя на абарону ад генацыду і злачынстваў супраць чалавецтва. Сфера ўплыву Міжнароднага трыбунала юрыдычна забяспечаная правам на прэвентыўнае папярэджанне ўключэннем у работу неабходных працэдур у выпадку магчымай пагрозы з боку ўлады для жыцця і свабоды грамадзян асобна ўзятай краіны. Такі падыход будзе садзейнічаць умацаванню міру, павазе правоў і свабод чалавека, адказнасці ўладаў перад сваімі грамадзянамі і дазволіць пазбегнуць чалавечых ахвяр, не даводзячы сітуацыю да скрайнасці.

Маральны пункт невяртання ў цяперашняй Беларусі пройдзены, і ўся надзея — на Міжнародны трыбунал.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць