Грамадства

Галеча: У Мінску толькі 39% людзей з інваліднасцю працуюць

У паловы тых, хто працуе, заробак не перавышае 500 тыс. рублёў.

Такія звесткі сацыяльна-псіхалагічнага даследавання па пытаннях працаўладкавання асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі, праведзенага цэнтрам сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO з ініцыятывы і пры ўдзеле БМГА «Розныя-Роўныя».

Як паведаміла дырэктар SATIO Жанна Грынюк на пасяджэнні круглага стала 22 лістапада, апытанне праводзілася ў Мінск сярод людзей з інваліднасцю, работадаўцаў і супрацоўнікаў службы занятасці. Ён паказаў, што амаль 75% людзей з інваліднасцю калісьці працавалі. Сярод ўсіх рэспандэнтаў, якія працуюць, траціна працуюць па спецыяльнасці, траціна — не па спецыяльнасці, хаця адукацыя для гэтага ў іх ёсць.

У большасці рэспандэнтаў, якія працуюць, дастаткова нізкія заработныя платы, адзначыла Грынюк.

У больш як 50% яна не перасягае 500 тыс. рублёў.
Пажаданая зарплата ацэньваецца ў 1 млн. 260 тыс. рублёў.

Нізкая зарплата і няпоўная запатрабаванасць прафесійных навыкаў людзей з інваліднасцю з’яўляюцца асноўнымі прычынамі змены працы.

Аўтары даследавання канстатуюць, што, на думку апытаных, асноўнымі мерамі, скіраванымі на пашырэнне занятасці асоб з абмежаванымі магчымасцямі, з’яўляюцца арганізацыя даступнага транспарту і пераходаў і павелічэнне колькасці спецыялізаваных арганізацый па працы з інвалідамі.

Грынюк адзначыла, што асноўнымі шляхамі пошуку працы з’яўляюцца звароты ў тэрытарыяльны органы занятасці, пошук праз інтэрнэт і друкаваныя СМІ, а таксама дапамога блізкага акружэння. Пры гэтым больш за 50% інвалідаў, якія звярнуліся ў службу занятасці, ацэньваюць яе працу як нездавальняючую і не лічаць яе дзейсным сродкам пошуку працы. Дырэктар SATIO ў сувязі з гэтым выказала меркаванне пра неабходнасць арганізоўваць падраздзяленні службы занятасці для працы з інвалідамі, бо гэтая група насельніцтва мае свае асаблівыя патрэбы.

Начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацабароны Мікалай Коханаў паведаміў, што зараз у службе занятасці зарэгістравана прыблізна 4 тыс. людзей з інваліднасцю. Маюць працу прыкладна 18% інвалідаў. Паводле слоў Коханава, не заўсёды «жаданне людзей з інваліднасцю супадае з іх рэальнымі дзеяннямі па пошуку працы».

Усяго ж у краіне на пачатак лістапада на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзілася 503.729 інвалідаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху5

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення20

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць