Эканоміка

Экспарцёрамі цукру ў Беларусі па-ранейшаму будуць чатыры заводы

Экспарцёрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Жабінкаўскі цукровы завод», «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» і «Скідальскі цукровы камбінат». Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў № 1462 ад 1 лістапада 2011 года, паведаміла прэс-служба ўрада.

Дзяржаўны мытны камітэт і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў межах іх кампетэнцыі будуць прымаць меры па недапушчэнні экспарту белага цукру суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці. Цукар белы экспартуецца пад кодам адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза 1701 99 100.

Міністэрства замежных спраў Беларусі ва ўстаноўленым парадку праінфармуе Камісію Мытнага саюза аб увядзенні згаданай меры і ўнясе на разгляд камісіі прапанову аб прымяненні аналагічных мер іншымі дзяржавамі — удзельніцамі МС.

Пастанова набыла моц і дзейнічае да 30 красавіка 2012 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Петэр Мадзьяр не выключыў перамоваў з Пуціным6

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа4

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць