Грамадства2424

Амбалы ў цывільным пахапалі юнакоў, якія скандавалі «Свабоду палітвязням!»

У Мінску прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

Сённяшняя акцыя салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, якую ладзіла «Еўрапейская Беларусь» была жорстка перапыненая.

Як перадае карэспандэнт «НН», яна пачалася, а 19.00. Удзельнікі акцыі сталі гэтым разам не на Кастрычніцкай, а насупраць, на іншым баку праспекта, пад трыбунамі. Іх было трое. Яны паспелі толькі разгарнуць партрэты зняволеных і выгукнуць: "Свабоду палітвязням!". Праз хвіліну набеглі асобы ў цывільным, схапілі ўдзельнікаў, запіхнулі іх у мікрааўтобус і з'ехалі. Затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі"

Сяргей Лыскоў, Мікіта Каваленка, Аляксандр Вялітчанка.

На Кастрычніцкай плошчы пасля затрымання актыўных удзельнікаў працягваюць дзяжурыць ціхары. Таксама ёсць апазіцыйная моладзь. Заўважаны і былы палітвязень Васіль Парфянкоў.

Таксама, паводле інфармацыі, непадалёк ад Кастрычніцкай быў затрыманы прадпрымальнік Андрэй Кабанаў.

Пазней на Кастрычніцкую плошчу прыйшлі актывісты, якія арганізавалі аналагічную акцыю на чыгуначным вакзале Мінска. Паводле іх словаў, 12 чалавек з партрэтамі палітвязняў стаялі насупраць цэнтральнага ўвахода ў вакзал. За іх спінамі хадзіў міліцэйскі патруль, але нікога не чапаў. Актывісты адзначылі, што плануюць ладзіць акцыі салідарнасці штодня і іншымі спосабамі распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязняў. Напрыклад, змяшчаць іх партрэты на рэкламных табліцах вагонаў метро.

Несанкцыянаваныя акцыі салідарнасці праходзяць ад 21 кастрычніка. Пракуратура неаднаразова папярэджвала арганізатараў.

На кожнай акцыі міліцыя затрымлівае нешматлікіх удзельнікаў.

Так, 25 кастрычніка выйшлі чатыры чалавекі, усяго затрымалі шэсць.

Зараз за кратамі знаходзіцца 14 палітвязняў: у тым ліку двое экс-кандыдатаў у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, грамадскі дзеяч Зміцер Бандарэнка, моладзевыя лідары Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, шасцёра анархістаў, а таксама «хімію» адбывае Павел Севярынец.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма6

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць