Нерухомасць

Элітны Віленскі. На месцы птушкафабрыкі каля Зацані паўстане прэстыжны раён

Амаль дзесяць тысяч чалавек змогуць стаць навасёламі мікрараёна, які плануецца пабудаваць на месцы птушкафабрыкі імя Крупскай.

Ужо распрацаваны і зацверджаны план забудовы, ідзе праектаванне першых чатырох дамоў.

Віленскі пачнецца ад 7-й гарадской бальніцы і ўпішацца паміж рэчышчам Свіслачы і вуліцай Нававіленскай, заняўшы тэрыторыю птушкафабрыкі, якая зменіць свой адрас.

— Гэтае месца ўнікальнае — найпрыгажэйшы від на раку, амаль ускраіна горада і ў той жа час выдатныя транспартныя сувязі з цэнтрам Мінска,

 — кажа галоўны архітэктар праекта Анатоль Вашчук («Мінскпраект»). — Таму першапачаткова тут планавалася жылая забудова павышанай камфортнасці, што вылучаецца не толькі нестандартнай планіроўкай і высокатэхналагічным абсталяваннем кватэр, але таксама і месцазнаходжаннем дамоў, прыгожым відам з вокнаў і наяўнасцю ўтульных, уладкаваных для адпачынку унутраных дворыкаў.

Усё гэта ўлічана падчас праектавання.

Уздоўж Свіслачы размесцяцца невялікія групы дамоў па 3–5 паверхаў. Геаметрыя будынкаў такая, што дваровая прастора адкрываецца на раку.

Па меры аддалення забудовы ад прыбярэжнай паласы колькасць паверхаў у дамах павялічваецца ад 3 да 9. Усе дамы ў Віленскім плануецца ўзводзіць па індывідуальных праектах. Хутчэй за ўсё гэта будуць каркасныя будынкі, у аздабленні якіх ўжывуць дробнаштучных матэрыялы, якія дазваляюць стварыць унікальную архітэктуру дамоў і фасадаў. Агульная плошча кватэр вар’юецца ад 50 квадратных метраў (аднапакаёвая) да 150 (чатырохпакаёвая).

Адметнай асаблівасцю мікрараёна павінна стаць і тое, што яго жыхары будуць цалкам забяспечаныя месцамі для аўтамабіляў. Паркоўкі размесцяцца ў падземным узроўні пад дваровай тэрыторыяй. Прадугледжаныя і адкрытыя гасцявыя стаянкі.

— Улічваючы, што ў дамах уздоўж Нававіленскай першыя паверхі будуць нежылыя, у іх могуць размясціцца офісныя памяшканні. Ствараецца асяроддзе, дзе можна адначасова жыць, працаваць, маючы невялікі бізнэс. Усё гэта павінна прыцягнуць увагу інвестараў, — лічыць галоўны архітэктар праекта.

Акрамя жылля ў Віленскім мяркуецца ўзвесці школу з басейнам, новы дзіцячы садок (у дадатак да існага), шматпрофільную паліклініку, лазнева-аздараўленчы комплекс. У цэнтры мікрараёна з’явіцца гандлёва-грамадскі цэнтр з рэстаранам, блокам бытавога абслугоўвання і бібліятэкай.

Новы жылы масіў запатрабуе і карэктавання вулічна-транспартнай сеткі.

Вуліцу Нававіленскую плануюць пашырыць, пусціць па ёй трамвайную лінію і размясціць разваротнае кальцо.

Распрацоўваецца і праект добраўпарадкавання прыбярэжнай зоны ўздоўж Віленскага. Мяркуецца, што з часам тут праляжа веласцежка і нават можа з’явіцца пешаходны мост праз раку, уладкуюць пляжы.

Цяпер ідзе падрыхтоўчы перыяд. Як расказаў дырэктар УКБ адміністрацыі Цэнтральнага раёна Віктар Халадзінскі, большая частка тэрыторыі птушкафабрыкі вызваліцца ў кастрычніку. Мяркуецца, што будаўніцтва інжынерных камунікацый пачнецца вясной 2012 года. Тады ж можа стартаваць і ўзвядзенне першых чатырох дамоў, яны размесцяцца ўздоўж Нававіленскай і каля 7-й бальніцы.

Каментары

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць