Грамадства44

Сам вінаваты: На Магілёўшчыне пенсіянеру перавод з Расіі для складанай аперацыі выдалі беларускімі рублямі

Паведамленне пра чэрыкаўскага пенсіянера, якому на лячэнне ў Маскве сястра даслала з Расіі грашовы перавод, а на пошце райцэнтра яго выдалі беларускімі рублямі, выклікала шырокі грамадскі розгалас.
Людзі абураюцца сітуацыяй, у якой апынуўся інвалід па зроку Мікалай Царкоў. Каб не аслепнуць, яму неабходна аперацыя. А як тлумачаць тое, што здарылася, супрацоўнікі райвыканкама і «Белпошты»?

У Чэрыкаўскім райвыканкаме парушэння правоў Мікалая Царкова не ўбачылі. Супрацоўніца ідэалагічнага аддзела заявіла, што выплата пераводу адбылася ў адпаведнасці з заканадаўствам: «Я ж ведаю гэтага чалавека. Ён даволі пісьменны такі.

Гэту сітуацыю ён павінен быў пралічыць.
Ці выгадна яму гэта будзе, ці ўкладаецца ён у гэту суму, ці не. Вядома, ён свае грошы страціў. Курс жа ў нас ідзе афіцыйны, а на чорным рынку ён у два разы амаль большы. Трэба было падумаць, можа, з кім-небудзь перадаць. Я зараз буду вывучаць сітуацыю, вядома».

На пошце, дзе атрымаў перавод Царкоў, сказалі: «Нам прыходзяць расійскія грошы. Перавод прыходзіць толькі ў беларускіх рублях. Мы толькі з беларускімі працуем. Валюты ў нас няма. Гэта калі б яны выслалі на банк грошы, то тады б атрымалі ў расійскіх рублях».

У аддзеле плацяжоў РУП «Белпошта» далі сваё тлумачэнне сітуацыі: «Мы ў сваёй дзейнасці кіруемся пастановамі Савета міністраў і Нацыянальнага банка. Да нас грошы прыходзяць у расійскіх рублях, затым яны канверсуюцца па курсе Нацыянальнага банка. Калі гэтаму чалавеку трэба ехаць на лячэнне за мяжу, то ён можа звярнуцца ў банк, і яму могуць выдзеліць нейкія сродкі ў валюце».

Карэспандэнт: «Ці маглі яму сказаць на пошце пра такую сітуацыю?»

Супрацоўніца «Белпошты»: «На пошце, вядома, маглі сказаць. Можа, там быў працаўнік не зусім кампетэнтны.

Але загадчык аддзялення сувязі мог бы пра гэта і сказаць».

Што думае сам пра сваю сітуацыю Царкоў? «Гэта наглы ўчынак, — кажа ён. — Абсалютна наглы. Дасылаюць дапамогу сваякі ў расійскіх рублях, а мне аддаюць у беларускіх. Я не па сваёй волі еду ў Маскву. Я быў у Мінску, і яны мне далі накіраванне.

Мне ў Беларусі дапамагчы не могуць. Я не адзін у такой сітуацыі
. Гэта ўсё суміруецца ў тое, у якой дзяржаве мы жывем».

Царкоў — ветэран вайны. Перажыў блакаду Ленінграда. Дапамогу на лячэнне ў Маскве яму даслала з Краснадарскага краю сястра-пенсіянерка, калі даведалася, што ў Беларусі цяжка набыць валюту. У маскоўскім інстытуце Гельмгольца ён павінен быць 12 верасня. Для яго вызвалілася там месца.

У Мікалая Царкова хворыя два вокі.

Каб уратаваць яго ад поўнай слепаты, неабходна аперацыя.
Раней на адным воку яе ўжо рабілі. Зараз патрэбна яшчэ адна. Да аперацыі ён рыхтаваўся два месяцы, піў спецыяльныя прэпараты.

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй13

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей1

Трохгадовай Ксюшы засталося сабраць усяго 4% ад сумы на супердарагія лекі. Але збор спыніўся7

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва27

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй13

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць