Здарэнні33

20-гадовы прадпрымальнік абрабаваў банк

Выпадак здарыўся ў Кобрыне.

За разбойны напад на аддзяленне банка асуджаны 20-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Кобрына, які раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, 4 сакавіка кобрынец прыехаў у Пружаны. Прыкладна ў 11 гадзін раніцы ў чорнай шапачцы, сонцаахоўных акулярах, прыкрыўшы твар чорным шалікам, ён зайшоў у памяшканне аддзялення аднаго з банкаў, дзе знаходзілася толькі касір. Хлопец падышоў да жанчыны, і яна сказала яму: «Вы так падобны на рабаўніка». На што малады чалавек адказаў: «А я і ёсць рабаўнік». Пасля гэтага, пагражаючы касіру прадметам, падобным на пісталет, запатрабаваў грошы. Ён завалодаў 13.300 расійскімі рублямі, 3.128 доларамі ЗША, 1.885 еўра, 50 польскімі злотымі і збег. 4 красавіка хлопец быў затрыманы ў Кобрыне.

24 чэрвеня суд Пружанскага раёна прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні разбою ў буйным памеры (ч. 2 арт. 207 КК) і прыгаварыў да шасці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Да вынясення прыгавору сваякі маладога чалавека кампенсавалі прычынены матэрыяльны ўрон банку ў поўным аб’ёме.

Як адзначыў Буры, у судзе жыхар Кобрына прызнаў сваю віну часткова. Ён заявіў, што быў вінен свайму знаёмаму 2.100 долараў ЗША, якія яму трэба было аддаць да 4 сакавіка. У бацькоў ён не стаў прасіць грошай і вырашыў выкрасці іх у адным з банкаў у Пружанах, узяўшы з сабой цацачны пісталет. Паводле слоў асуджанага, ён аддаў доўг знаёмаму, астатнія грошы спаліў.

6 верасня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргі асуджанага і яго абаронцаў, пакінуўшы вынесены раённым судом прыгавор без змянення, і ён набыў законную моц.

Каментары3

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй13

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей1

Трохгадовай Ксюшы засталося сабраць усяго 4% ад сумы на супердарагія лекі. Але збор спыніўся7

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва27

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй13

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць