Грамадства55

У Мінску 20 жніўня пройдзе акцыя па раздачы бяздомных жывёл

Ахвотныя набыць гадаванца змогуць выбраць прыкладна з 70 дарослых сабак і 40 катоў.

20 жніўня з 13.00 да 17.00 у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага грамадскае аб’яднанне абароны жывёл «Эгіда» правядзе акцыю па бясплатнай раздачы бяздомных жывёл.

Як паведаміла старшыня ГААЖ «Эгіда» Наталля Бялянава, мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны жывёл, які адзначаецца 16 жніўня.

Мэта акцыі — дапамагчы бяздомным сабакам і кошкам уладкавацца ў сем’і, прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы кінутых жывёл.

Ахвотныя набыць гадаванца змогуць выбраць прыкладна з 70 дарослых сабак і 40 катоў. Усе яны прышчэпленыя і стэрылізаваныя, маюць пашпарты. Будучыя гаспадары таксама павінны прынесці з сабой пашпарт, ашыйнік і павадок для сабакі або пераноску для ката. Пры жаданні яны змогуць атрымаць бясплатную кансультацыю ветэрынара.

Падчас акцыі таксама можна будзе дапамагчы бяздомным жывёлам, пакінуўшы для іх у спецыяльнай палатцы корм, амуніцыю, лекі, пераноскі, напаўняльнікі.

Арганізатары таксама прадугледзелі забаўляльную праграму: выступленне дуэта «Аляксандра і Канстанцін», спаборніцтвы для сабак па аджыліці, конкурс на лепшы касцюм.

Як адзначыла Бялянава, у апошнія гады колькасць падобных акцый «Эгіды» ўзрасла з двух да чатырох-пяці штогод. Мерапрыемствы аказваюцца вельмі выніковымі: мінімальная колькасць уладкаваных у сем’і жывёл за адну акцыю — 42, максімальная — 96. «Але нават калі б нам удавалася знайсці гаспадароў усяго для дзясятка жывёл, акцыя б мела сэнс», — сказала старшыня ГААЖ «Эгіда». Паводле яе слоў, падчас акцый людзі лішні раз звяртаюць увагу на праблему бяздомных жывёл, многія пасля гэтага рэкамендуюць сваім сябрам і знаёмым забіраць сабак і кошак з прытулку, а не купляць іх.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі14

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць