Меркаванні1515

Фігавы лісьцік

У царкве пяцідзясятнікаў “Благадаць Хрыстова” дзеткам раздалі сьвяточныя наборы цукерак "Камунаркі" з ахайна заклеенымі тэкстоўкамі “З Калядамі!”. Камэнтар Сяргея Харэўскага. (Рэд. -- Меркаваньне аўтара не супадае зь меркаваньнем Рэдакцыі.)

У царкве пяцідзясятнікаў “Благадаць Хрыстова” дзеткам раздалі сьвяточныя наборы цукерак "Камунаркі" з ахайна заклеенымі тэкстоўкамі “З Калядамі!”. Камэнтар Сяргея Харэўскага. (Рэд. -- Меркаваньне аўтара не супадае зь меркаваньнем Рэдакцыі.)

Рэлігійны фундамэнталізм у Беларусі ‑‑ рэч хісткая, як для нашай багністай глебе. Рэлігійныя суполкі па‑ранейшаму абыходзяцца зь беларушчынай адвольна, згодна са сваімі карпаратыўнымі ўяўленьнямі.

У выніку маем не набор дэнамінацыяў, а некалькі невялікіх субэтнасаў, з сваімі комплексамі ідэяў, уласнымі гістарычнамі традыцыямі й... сваімі варыянтамі мовы. Адныя моляцца Езусу, другія – Ісусу. Тое, што Расейская праваслаўная царква настойліва ўжывае амбівалентныя, як на беларускае вуха словы «Благавешчанне» ды «Ражджаство», то ўжо звыкліся. Традыцыя цэзарапапізму абавязвае не «адрывацца» ад Масквы.

Ня менш кур’ёзнымі бываюць і інцыятывы эвангелічных цэркваў. Сыходзячы з уласнага суб’ектыўнага ўяўленьня пра духоўныя патрэбы паствы. Напрыклад, сёлета на Каляды ў царкве пяцідзясятнікаў «Благодать Христова» дзеткам раздалі сьвяточныя наборы цукерак вытворчасьці менскае цукерні «Камунарка». Па баках шасьцігранных сувэнірных пакункаў зьмешчаныя навагоднія віншаваньні на трох мовах: беларускай, ангельскай і расейскай. Адпаведна вытворцы цукерак павіншавалі й з Божым Нараджэньнем: «Merry Chrystmas!», «С Рождеством!» і «З Калядамі!»... Але пільнае вока самадзейных знаўцаў веры ўгледзела ў беларускім варыянце... паганства.

А таму дзеткам прыхаджанаў падарункі былі раздадзеныя з ахайна заклеенымі беларускімі тэкстоўкамі. Ініцыятары не пашкадавалі часу, каб павырэзваць з чырвонага ракалу (дэкаратыўнай плястыкавай кляёнкі) сьцяжочкі й наляпіць іх на ўсе пушачкі цукерак з двух, «паганскіх» беларускіх бакоў. Праўда, налепачкі тыя, не раўнуючы фігавыя лісьцікі, лёгка адкалупнуць. Што малыя беларусікі й робяць, задаючы бацькам спрадвечнае пытаньне, пра тое, адкуль што бярэцца...

Сур’ёзьнейшым крокам для аднаго з прыхільнікаў тае царквы стала зьмена ўласнага «паганскага» прозьвішча Каляда на жончына прозьвішча. Каб быць у адным шыхце са сваімі недалёкімі пастарамі. Цяжка сабе ўявіць як далёка можа засьці такая звышдбайнасьць у нашым падбітым, зьняможанамым ды зьнявераным народзе.

Калі гэтак рабіцца будзе й надалей, то варта рупліўцам чысьціні хрысьціянскае веры зьвярнуць увагу й на словы «каляндар» ці «календула», бо іхная этымалёгія тая самая, што й у нашых ды літоўскіх Калядаў — рымска‑паганская. Фактычна ж, за гэтым, рыхтык савецкім разуменьнем веры, стаіць слабасьць, нямогласьць фундамэнталістаў, якія зварачаюць увагу адно на вонкавыя рэчы, ня дбаючы пра сутнасныя.

Калі ж рупіцца пра Беларусь як пра адзіную сям’ю, то празь меру пільным душапастырам народу варта было бы павучыць як сьлед беларускую мову ды нашыя тутэйшыя традыцыі. Каб ад Каляд да Каляд у сям’і быў мір ды лад! Гэта ў нас прынята зычыць супляменьнікам.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць