Грамадства1515

Па размеркаванні цяпер засылаюць і ў Венесуэлу

Упершыню там будуць працаваць выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта.

Упершыню ў далёкай Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла побач з беларускімі будаўнікамі будуць працаваць цяперашнія выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта. Дзевяць дыпламаваных спецыялістаў павінныя на днях з’ехаць па размеркаванні ў горад Маракай.

Дэкан будаўнічага факультэта Сяргей Семянюк ў самым пачатку нашай размовы падкрэсліў, што размеркаванне ў Венесуэлу адбываецца выключна па добрай волі пяцікурснікаў. У гэтым годзе колькасць заявак ад будаўнічых арганізацый і кампаній на маладых спецыялістаў у 4 разы перавысіла колькасць саміх выпускнікоў. Так што ў маладых людзей быў вельмі самавіты выбар месцаў двухгадовай адпрацоўкі. І гэта вельмі пераканаўчае сведчанне пра тое, што дыпломы будаўнікоў з горада над Бугам высока каціруюцца. Вось ужо гадоў пяць факультэт уваходзіць у Асацыяцыю будаўнічых факультэтаў ВНУ Еўропы, а гэта азначае, што брэсцкі будаўнічы дыплом разам з дыпломам БНТУ прызнаецца і паважаецца і за межамі Беларусі.

Пра годны ўзровень падрыхтоўкі ў БрДТУ не па чутках ведаюць і ў менскай фірме, якая займае вядучае месца ў экспарце беларускіх будаўнічых працаў, паслугаў і тавараў у Венесуэлу. Невыпадкова кіраўніцтва ЗАТ «Белзамежбуд» звярнулася ва ўніверсітэт па кадравым пытанні. На жаль, карэспандэнту «Вячоркі» у кампаніі адмовіліся даць ацэнку берасцейцам, спаслаўшыся на прыватнасць інфармацыі. Што ж, сам па сабе факт, што ў спісах камандзіраваных за мяжу ёсць ўчорашнія студэнты тэхнічнага універсітэта, красамоўны. Між іншага, адзін з дзевяці дзяцей вучыўся платна, але адмовіўся ад свабоднага размеркавання, пажадаўшы паехаць разам з аднакашнікамі ў Венесуэлу.

Маракай размешчаны на поўначы Венесуэлы, за 25 кіламетраў ад узбярэжжа Карыбскага мора. Гэта сталіца і найбуйнейшы горад штата Арагуа. Тут вырабляюць паперу, тэкстыльныя хімікаты і тытунёвую прадукцыю. Маракай з’яўляецца і цэнтрам сельскагаспадарчага рэгіёну, дзе займаюцца вырошчваннем цукровага трыснягу, тытуню, кавы і какавы. У горадзе 5 універсітэтаў, 3 музея, оперны тэатр. У спіс мясцовых славутасцяў ўваходзіць і маўзалей венесуэльскага дыктатара Хуана Вінцэнце Гомеса.

Вядома, усё не так проста. Тым, хто жадае пачаць сваю працоўную дзейнасць у Паўднёвай Амерыцы, прапанавалі прайсці дадатковыя выпрабаванні ў Мінску. Было і кампутарнае тэставанне (на цягавітасць і шпаркасць рэакцыі), і праверка прафесійнага майстэрства — уменне чытаць чарцяжы. Як сказалі самі хлопцы, для іх у арганізаваным працадаўцам іспыце нічога складанага не было. Хвалявацца прыйшлося з іншай нагоды: у кагосьці з аналізамі былі праблемы. А медыцынская камісія апынулася досыць сур’ёзнай, бо працаваць трэба не проста ў іншым клімаце — у іншай частцы света.

— Я абраў Венесуэлу, таму што мару свет паглядзець. На практыцы пабываў з сябрамі на поўначы, цяпер захацелася бліжэй да экватара. У прафесійным плане ёсць перспектыва, магчымасць зарабіць грошы. Плюс да ўсяго хачу іспанскую мову вывучыць. Увогуле, настрой выдатны, — паведаміў адзін з размеркаваных да берагоў Карыбскага мора, выпускнік БрДТУ-2011 берасцеец Віталь Грышчук.

Хлопцы ўжо ведаюць, што будуць яны майстрамі будаўнічых і мантажных работ, а будаваць ім трэба будзе вялікі жылы мікрараён у горадзе Маракаі. Сяргей Семянюк лічыць, што замежны досвед маладым спецыялістам толькі на карысць. Па-першае, працаваць там будуць па перадавых тэхналогіях і найноўшых праектах. Па-другое, адразу ж атрымаюць інжынерныя пасады. Па-трэцяе, па вяртанні на радзіму пытанняў з працаўладкаваннем у такіх спецыялістаў не будзе.

Дарэчы, згодна з ініцыятывай ЗАТ «Белзамежбуд» ў Венесуэле сёння пройдзе пяты семестр для двух дзясяткаў студэнтаў будфака. У складзе будатрада БрДТУ хлопцы-чацверакурснікі ўжо адбылі ў Баліварыянскую Рэспубліку. Хто ведае, можа, праз год яны папоўняць шэрагі беларускіх будаўнікоў на венесуэльскіх будоўлях?

Каментары15

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць